Пятница, 2024-03-29, 6:42 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Апрель 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Главная » 2012 » Апрель » 23 » Сустрэча з легендай
9:11 AM
Сустрэча з легендай

Музычныя падарожжы "ULIS’а” працягваюцца

У рамках кампаніі "Рок-салідарнасць” у адным са сталічных кафэ адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім інструменталістам і саўнд-прадзюсарам, кіраўніком гурта "ULIS” Вячаславам Коранем. І для такой падзеі былі актуальныя падставы…

К свеце шоў-бізнеса існуе добрая традыцыя, якая ніяк не можа прыжыцца ў Беларусі: у тым выпадку, калі выканаўца ці гурт вычарпаў свае творчыя магчымасці, то музыканты збіраюць прэс-канферэнцыю і робяць афіцыйнае паведамленне пра спыненне сваёй канцэртнай і студыйнай дзейнасці. Сапраўды, хто можа цяпер дакладна распавесці на якім свеце зараз, напрыклад, беларускія гурты "Zet” ці "Камаедзіца”, "Харлі” ці "Гарадзкія”. Да гэтага сумнага спіса гуртоў-прывідаў скептыкі ўжо паспелі аднесці і легендарны "ULIS” Славы Кораня. Таму інтарэс журналістаў і музычных аглядальнікаў да гэтай сустэчы з вядомым музыканатам мела мэту высвятліць не толькі думкі Славы наконт актуальных падзей у айчынным рок-руху, але і пра лёс культавага гурта.

З высвятлення гэтага пытання і пачалася творчая сустрэча. Вячаслаў нагадаў, што творчым багажы яго гурта ужо дзевяць альбомаў. І пасля выхаду апошняга дыска "Люстэрка” ў творчым жыцці каманды надыйшоў перапынак. Ён звязаны з тым, што музыкант асэнсоўвае створанае за шмат гадоў і разважае над музычным стылем будучага "ULIS’а”. Галоўнае, удзельнікі "ULIS’а” паставілі новую планку для свайго гурта і ў будучым гэта павінна адбіцца на яго гучанні і лірыцы.

Дзеля такіх перамен Слава асвойвае ўнікальны струнны інструмент – дванаццаціструнны big stick (англ. "вялікая палка”). Яго технічныя магчымасці дазваляюць значана пашырыць акустычны дыяпазон выконваемых кампазіцый, узбагацьць мелодычную і тэмбравую палітру музычных твораў. Аж да такой ступені, што на інстуменце можна выконваць класічную музыку. Гэтыя магчымасці big stick’а, на думку Вячаслава Кораня, могуць быць пакладзены ў аснову новага гучання гурта "ULIS”. Засталося толькі засвоіць унікальную тэхніку грання на гэтым інструменце – тэпінг адначасова правай і левай рукамі. Гэтае паведамленне пра новыя планы музыкантаў абнадзеілі тых, хто сабраўся на творчую сустрэчу, а таксама развеялі песімыстычныя сумненні адносна будучага гурта.

Не засталося па за ўвагай і пытанне правядзення беларуска-украінскага фэсту Be Free, сябрам аргкамітэту якога ад пачатку з’яўляецца Вячаслаў Корань. Разам з іншымі прадстаўнікамі аргкамітэту Слава запэўніў, што зробіць усё магчымае, каб фэст зноў парадаваў слухачоў новымі музычнымі ўражаннямі, паслужыў мэце яднання беларускіх і ўкраінскіх музыкантаў. Дзеля гэтага вядуцца перамовы з маладзежнымі арганізацыямі буйных гарадоў Украіны, удакладняюцца умовы правядзення фэсту, каб не знізіць планку якасці яго правядзення.

Ад канкрэтных спраў гутарка павольная перайшла да актульных падзей айчыннага рок-руху. І ў першую чаргу, да так званага "чорнага спісу” беларускіх выканаўцаў. Слава выказаў сваё меркаванне і на гэты конт: сумнавядомыя спісы існуюць толькі ў галовах нашых чыноўнікаў, якія гатовы забараніць каго заўгодна, абы толькі дагадзіць начальству сваёй бязглуздай пільнасцю.

Што тычыцца паходу некаторых вядомых беларускіх музыкантаў на прыём да тагачаснага памочніка прэзідэнта Алега Праляскоўскага, то В.Корань і тады, і цяпер супраць такога адчайнага крока. Па-першае, музыканты, у нечым, пайшлі насуперак сваім перакананням, па-другое, гэты паход наклаў на іх абавязацельствы не кранаць балючых для ўладаў тэмаў. "І што гэта неяк паўплывала на адмену забаронаў канцэртаў? Не, усё ідзе па-ранейшаму, канцэрты забараняюцца, інфармацыйная блакада не знята, а пляма засталася!” – тлумачыць сваю пазіцыю Слава Корань. З гэтага факту ён бачыць фенамен гурта "Ляпис Трубецкой”, удзельнікі якога пачыналі з лёгкіх поп-рокавых песенак, а цяпер прыйшлі да кампазіцый сур’ёзнага грамадзянскага сэнсу. А вось некаторыя "хадакі” вымушаны зрабіць адваротныя крокі: адмовіцца ад сацыяльна напоўненых тэкстаў на карысць нечага сэнсава аблегчанага, безканфліктнага, таго, што збядняе айчынную рок-музыку, увозіць у напаразуменне нават самых адданых прыхільнікаў беларускай рок-музыкі.

На пытанне адносна стаўлення да роднай мовы, Слава нагадаў, што яго прыхільнісць да беларушчы ідзе ад музычнай творчасці ў гурце "ULIS”. Цяпер гэтыя парасткі любові да беларускага слова ўплываюць на ўсё яго жыццё і працу. Праўда, не на столькі каб поўнасцю загаварыць па-беларуску. Але ўсё да гэтага ідзе – вызначыў сваю пазіцыю Слава.

Таксама, вялікае ажыўленне сярод журнілістаў і ўсіх прысутных выклікаў расказ Славы пра тое, што ў яго хаце жывуць сабака і кот, якіх ён ўзяў з вуліцы і там самым выратаваў ад галоднай смерці. Здаецца, учынак не такі ўжо значны, але дадае шмат станоўчых рыс да партрэта героя гэтай творчай сустэчы.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1111 | Добавил: FMM | Теги: беларускі, уліс, рок, корань | Рейтинг: 2.3/6
Всего комментариев: 2
2 Alex  
0
Затое сёньня ніякіх канцэртаў, а ў клюбе "Йо-Ма-Йо" аналягічная сустрэча з Аляксандрам Памідоравым а 19-й гадзіне. Уваход вольны, але каму захочацца дыскаў і кніг з аўтографамі, капейчыну з сабою варта ўзяць якуюсь.

1 Alex  
0
Шкада, я ў гэты час быў на канцэрце гурта ":Б:Н:" у клюбе "Re:Public", хоць быць марыў на абодвух мерапрыемствах. А цікава, ці браў на сустрэчы Слава Корань гітару ў рукі?

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz