Четверг, 2024-04-25, 8:25 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Август 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Главная » 2013 » Август » 28 » «Млын» разгарнуў свае крылы
4:07 PM
«Млын» разгарнуў свае крылы

25 жніўня на тэрыторыі Музейнага комплекса старажытных народных рамёстваў і тэхналогій адбыўся фэст «Млын», прымеркаваны да свята Трох Спасаў. У апошнія выхадныя лета многія беларусы, а таксама госці нашай краіны выправіліся ў падарожжа да знанага музейнага комплекса з надзеяй з карысцю правесці вольны час: на свае вочы ўбачыць прафесійныя прыёмы и вырабы беларускіх майстроў, пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы і напоі, паслухаць беларускую музыку і папрактыкавацца ў старасвецкіх і народнах танцах. Менавіта такую праграму і прапанавалі сваім наведвальнікам арганізатары фэту «Млын».

Як і належыць народнаму святу, фэст «Млын» быў распачаты малебнам у гонар свята Трох Спасаў, на якім праваслаўны святар асвяціў дарункі беларускай зямлі. А гэта садавіна і гародніна, беларускі мёд, хлеб з жыта новага ўраждаю і іншыя смачныя і карысныя прадукты роднай зямлі.

Пасля такога ўрачыстага адкрыцця фэсту, яго наведвальнікаў запрасілі ў якасці экскурсіі наведаць канюшню, у якой утрымліваецца дудуткаўскія коні. Гэта і беларускія вупражныя, і рускія верхавыя, і арабскія скакуны…Сярод гэтых выскародных прыгажуноў самую пільную ўвагу наведвальнікаў, асабліва дзяцей, прыцягваў сапраўдны волат – конь беларускай пароды вупражных Вітас, які рахмана вітаў усіх хто падыходзіў да яго стойла. Іншым жа коням выпала прадэманстраваць сваё ўменне ў конным загоне – левадзе, дзе удзельніцы школы верхавой язды «Пегас» ў грацыёзнай манеры выконвалі прыёмы выездкі і канкура. Майстрэства і грацыя коней і іх наезніц былі адзначаны апладысментамі шматлікіх наведвальнікаў музейнага комплекса.

Паміж рознымі часткамі праграмы фэста «Млын» яго гасцям прапаноўвалася азнаёміцца з музейнымі экспазіцымі комплексу (этнаграфічнай, рарытэтных аўто), а таксама з ганчарнай, сталярнай, ткацкай, лозапляцельнай і шмат іншымі майстэрнямі, якія давалі ўяўленне пра прафесянальнае майстрэства і быт нашых продкаў. Вялікай папулярнасцю ў гасцей комплексу карысталіся кулінарныя майстэрні – хлебапякарня, сыраварня і бар "Шынок”, у якім прапаноўвалася прадэгустрываць мясцовыя ўзоры квасу і спірытусавых напояў, якія суправаждаліся смачным дранікамі, блінамі, салёнымі агурочкамі і мяснымі прадуктамі свойскага вырабу. Як кажуць, прайсці побач з гэтай смакатой было немагчыма!

Падсілкаваўшыся, наведвальнікі фэста рушылі на цэнтральную сядзібу Музейнага комплекса, дзе свае задорныя рытмы ўжо разліваў па наваколлю гурт старажытнай музыкі «Яварына». Адна з «разынак» фэста «Млын» – развучванне старасвецкіх танцаў і гульняў. Тут ролю завадатараў ўзялі на сябе ўдзельніцы вандроўнага тэатра «Гістрыён» і вядучы танцавальнага свята, бард Зміцер Сідаровіч. Разам з гледачамі яны развучылі некалькі танцавальных рухаў, што праз некаторы час засваення пераўтварылася ў сеанс масавых танцавальных практыкаванняў на свежым паветры.

Асаблівую цікавасць праграмы фэста выклікала кулінарная віктарына па знакамітага знаўцы беларускай нацыянальнай кухні, аўтара кулінарнай кнігі «Наша страва» Алеся Белага. Было вельмі прыемна, што на ўсе пытанні, якія задаваў слухачам спадар Алесь, былі прапанаваны дакладныя з гістарычнага і кулінарнанга пункту гледжання адказы. Гэта сведчыць, што маладыя людзі цікавацца гэтай галіной гаспадарчай дзейнасці беларусаў і выкарыстоўваюць гэтыя веды ў сваім паўсядзённым жыцці. З добрым настроем і шматлікімі сувенірамі, якія дасталіся пераможцам віктарыны ад Алеся Белага, наведвальнікі фэста рушылі на музейную паялну, дзе ўжо адстройвалі гук хэдлайнеры фэста «Млын» гурт «Крамбамбуля».

Як толькі паляна была запоўнена, на фестывальную сцэну выйшаў лідар гурта Лявон Вольскі і абвесціў пачатак выступу свайго гурта. Трэба адзначыць, негледзячы на тое, што «Крамбамбуля» не часта гасцюе на беларускіх фэстах ці канцэртных пляцоўках, гледачы добра ведаюць творчасць каманды і яе нязменнага лідара Лявона Вольскага. Сведчаннем гэтаму стала тое, што гурту падпявалі і дарослые, і дзеці: «Турысты», «Госці», «Мама, дарагая», «Абсэнт» -- усе гэтыя творы сталі пракладам сучаснага харавога выкання на свежым паветры.

Хачу адзначыць, што за апошні час «Крамбамбуля» са звычайнага поп-гурта трансфармавалася ў калектыў з больш складанай музыкай, якая стала бліжэй да фанку. У аранжыроўках гурта ўжываюцца больш складаныя рытміка і разгорнутыя партыіі духавых інструментаў (П. Арклян -- саксафон, А. Якубчык -- труба). Музыканты таксама могуць здзівіць слухачоў і джазавымі імправізацыямі. Што казаць, надзеі слухачоў поўнасцю апраўдаліся, бо на канцэрце прагучалі не толькі старыя і новыя хіты «Крамбамбулі», але і песні Л. Вольскага перыяду N.R.M. -- «Партызанская», «Паветраны шар» і, канешне ж, любімыя моладдзю, вечна маладыя «Тры чарапахі»!

Трэба падзякаваць супрацоўнікаў Музейнага комплекса стражытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» за тое, што іх намаганнямі наша фестывальная прастора папоўнілася яшчэ адным гісторыка-культурным святам, мэта якога спалучаць веды пра мінулае беларусаў і даць уяўленне пра яе сучаснны стан. У гэтым годзе гэтыя мэты дасягнуты і гэта дае фэсту «Млын» добрыя перспектыву на будучае.

Анатоль Мяльгуй 

Просмотров: 1187 | Добавил: FMM | Рейтинг: 2.6/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz