Пятница, 2024-04-19, 12:05 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Май 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Главная » 2016 » Май » 22 » Матчына мова: беларускі корань нашай душы
11:27 AM
Матчына мова: беларускі корань нашай душы

Матчына мова: беларускі корань нашай душы

Да выхаду новай кнігі Вінцука Вячоркі

Сталічная галерэя «Ў» гэтымі днямі стала цэнтрам мовазнаўчых дыскусій, лекцый і аналізу сацыяльных даследванняў ў гэтай галіне. Іх актуалізавала новая кніга вядомага грамадскага дзеяча, мовазнаўцы В. Вячокі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», якая не так даўно пабачыла свет ў серыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе».

Гэтае выданне аб’яднала пад адной вокладкай шэраг сюжэтаў, якія шмат гадоў гучалі на хвалях Радыё Свабода пад вядомай слухачам рубрыкай «Моўныя лекцыі Вінцука Вячоркі». Вітальнае слова аўтару ад імя калегаў па цэху выказаў кіраўнік менскага бюро Радыё Свабода В.Жданко, які адзначыў, што за кароткі час Радыё Свабода выдала каля 50 кніг і мультымедыйных дыскаў. І многія з тых, хто прысутнічае на гэтай прэзентацыі, маюць іх ў сваіх бібліятэках.

Калі чытаеш кнігу «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам» ці слухаеш у запісу ўрыўкі з яе, то ўзнікае ўпэўненасць, што негледзячы на цяжкасці, беларусы змогуць захаваць і перадаць нашчадкам яе скарбы, што з роднай мовай у краіне будзе ўсё ладна і цывілізавана. Пра гісторыю стварэння гэтага вельмі важнага для цяперашняй моўнай сітуацыі ў краіне навукова-папулярнага выдання распавядаў сам аўтар. В. Вячорка адзначыў, што беларуская служба Радыё Свабода заўсёды клапацілася пра тое, каб роднае слова не забывалася і супрацьстаяла хвалям русіфікацы. Вінцук падзякаваў супрацоўнікаў рэдакцыі, сяброў за тое, што яны дапамаглі аўтару выказаць сваё слова «дзеля беларускай мовы і яе прыгажосці». Вінцук таксама выказаў шчырую падзяку не толькі жывым паплечнікам, але і тым сваім сябрам і аднадумцам, якіх ўжо няма з намі: Віктару Івашкевічу, Юрасю Бушлякову, Змітру Саўку…

Адметнасцю прэзентацыі стала транляцыя сюжэта адной з перадач «Моўныя лекцыі Вінцука Вячоркі» са спробамі, па словах аўтара, «дакапацца да беларускага кораня іх душы». Канешне, сюжэт выклікаў шмат з’едлівых каментароў і ўсмешак сярод прысутных, асабліва, калі нашыя землякі, напрыклад, пад словам «знічка» мелі на ўвазе «землячнічку» і гэтак далей. Але зусім іншая сітацыя была адзначана, калі вось такія «простыя рускамоўныя беларусы» намагаліся перакласці па-расейску такі беларускі моўны архітып, як «матчына мова» і самі прыходзілі да высновы, што гэтае словазлучэнне не мае адпаведнікаў у мовах суседзяў і з’яўлецца выключна нашым беларускім паняткам і матыватарам да яе вывучэння і выкарыстання.

p style="text-align: justify;">Журналіст і літаратар Сяргей Дубавец адзначыў, што калектыву рэдакцыі Радыё Свабода можна смела ганарыцца, бо яму пад сілу ўвасабленне такіх якасных і важных для нашай культуры праектаў, як новая кніга Вінцука Вячоркі. Хачу сказаць толькі тое, -- працягваў Сяргей Дубавец, --што сёння той, хто ўзяў у рукі кнігу «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», той трымае ў руках сапраўдны скарб. Бо гэтая кніга выкліча цікаўнасць і ў інтэлектуала, і ў самага звычайнага чалавека. Таму, што наша мова жыве, прысутнічае ў ментальнасці, падкорцы галаўнога мозга кожнага беларуса, Таму няма падстаў вылучаць з нашага дзесяцімільённага народа беларускамоўных ці інашамоўных беларусаў. Тым больш, па гэтаму прынцыпу праводзіць палітыку, нешта дзяліць… Мы адзіны народ: я -- беларус, ты -- беларус, -- падсумаваў свой выступ С.Дубавец і яшчэ раз павіншаваў Вінцука з здзяйсненнем ягонага праекту і пажадаў развіцця і працягу гэтага надзвычай цікавага выдання.

 

Доктар тэалогіі, беларускі філосаф Ірына Дубянецкая прачытала для прысутных на прэзентацыі сваю вершаваную рэцэнзію на кнігу В.Вячоркі, якую назвала «Першая лыжка з Вінцуковай кніжкі». Яна па словах спадарыні Ірыны, адлюстроўваюць самыя першыя ўражаннні ад прачытанага: «Кніга свежая. Толькі-толькі пачытаная, хоць не ўся дачытаная, пасмакаваная, моцна ўпадабаная ды іншым гурманам рэкамендаваная!» Што тычыцца празаічных уражанняў, то І. Дубянецка адзначыла, што кніга мае патэнцыял штурхнуць айчынных мовазнаўцаў на больш маштабныя праекты і здзяйсненні. Напраклад, мы да гэтага часу мы не маем акадэмічнага слоўніка беларускай мовы. Такі стан нашага мовазнаўства -- нонсэнс, катастрофа, але гэта праўда! Гэта прыводзіць да таго, што мова змяншаецца, сціскаецца…Таму не трэба здзіўляца парадоксу, што амаль траціна слоў з творчасці Я.Купалы не ўваходзяць у сучасныя слоўнікі! Гэта вынінік «схуднення» нашай моўнай спадчыны. Таму такія праекты, як кніга В.Вячоркі, важныя для мабілізацыі спецыялістаў і аматараў роднага слова на гэтую працу. Новая кнігі спрэчная, але яна мае патэнцыял выбухнуць свежымі ідэямі, накірункамі пошукаў і нешта змяніць у нашай моўнай сітуацыі – адзначыла спадарыня Ірына.

Былы палітвязень і намінант на Нобеля, кіраўнік праваабрончага цэнтра «Вясна» А.Бяляцкі не так даўно разам з сябрам, бардам Э.Акуліным прэзентаваў у Доме літаратара кнігу «Бой з сабой». І вось Вінцук з дапамогай рэдакцыі Радыё Свабода завершыў свой выдавецкі праект, з чым яго Алесь шчыра павіншаваў: «Гэтай кнігай ты, Вінцук мяне здзівіў, бо змест яе вельмі багаты, з шматлікімі цытатамі, рэмінісцэнцымі, цікавымі гістарычнымі фактамі, адсылкамі на іншыя мовазнаўчыя выданні. Тваё уменне весці дыялог, пераконваць захавася і ў кнізе. Калі яе чытаеш, то глыбока, усім сэрцам разумееш, што наша мова вартая, каб як берагчы, вывучаць, ўзбагачаць, на ёй штодзённа і паўсюдна размаўляць і пісаць».

На заканчэнне Алесь Бяляцкі з гумарам распавёў пра адносіны да беларускага слова (канкрэтна, слова «ўтрапёны») ў асяродку служачых калонні, куды быў па рашэнню суда быў адпраўлены А Бяляцкі.

Мовазнаўца і выкладчык Надзея Старавойтава выкладае роднае слова студэнтам Беларускага эканамічнага ўніверсітэту. А зацікаўлівае сваіх студэнтаў, якія перажылі «моўны разрыў пакаленняў» беларускім словам, з дапамогай старажытных тэкстаў (у прыватнасці рыцарскага рамана «Трышчан ды Іжота»), запісанымі цяперашняй беларускай арфаграфіяй. Спадарыня Надзея падзялілася ўспамінамі пра наведванне яе студэнцкага гуртка аўтарам кнігі. Ад успамінаў Н. Старавойтава перайшла да сённяшніх дзён і распавяла пра адносіны да роднага слова цяперашніх студэнтаў, адзначыўшы, што цікаўнасць да беларускай мовы, негледзячы на перашкоды, расце з года ў год.

Знакаміты беларускі мовазнаўца, палітык і дыпламат Пётра Садоўскі на просьбу аўтара выказаў шэраг крытычных разваг адносна зместу новай кнігі. Яны не тычыліся высноваў, зместу кнігі. Яны краналі некаторыя кантэкстныя аспекты публіцыстычнасці ў падачы мовазнаўчага матэрыялу, які б маглі зашкодзіць прачытанню кнігі прыхільнікамі «русскоязычных белорусов». Бо для многіх людзей «матчына мова» ні чым не лепшая чым «родная речь»… Гэта значыць, што беларуская мова не павінна ў кнізе падавацца кантрастам у параўнанні з іншымі мовамі -- падкрэсліў П. Садоўскі.

Лірычную ноту ў дыскусійна-аналітычную плынь прэзентацыі ўнёс ўлюбёны бард ўсіх мовазнаўцаў і лінгвістаў – Алесь Камоцкі. Бо ягоны густ і прыхільнасць да лепшых узораў высокай беларускай паэзіі, талент кампазітара, які тонка адчувае сэнс беларускага слова, дазволілі мець Алесю Камоцкаму такую слаўную рэпутацыю. У пацверджанне гэтых слоў прагучалі кампазіцыі А. Камоцкага «Слодыч» (на верш С.Дубаўца) і «Роздум» на верш Уладзіміра Караткевіча. Гэтыя спевы Камоцкага былі сустрэты слухачамі вельмі цёпла шчырымі апладысментамі.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 825 | Добавил: FMM | Теги: Алесь Бяляцкі, Валянцін Жданко, Матчына мова, Вінцук Вячорка, Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам, Ірына Дубянецкая, Пётра Садоўскі, Радыё Свабода | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz