Четверг, 2024-04-25, 6:43 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Главная » 2013 » Ноябрь » 3 » Магдэбургскае права -- сведченне еўрапейскасці Беларусі
9:15 AM
Магдэбургскае права -- сведченне еўрапейскасці Беларусі



Незалежны беларускі паэт і выдавец Яўген Гучок, які вядомы чытачам па шматлікіх паэтычных зборніках ("Блакінтыя чмялі”, "Сэрцам і думкай”, "На патрэбу душы”, "Формула травы” і шэрагу іншых), на гэты раз прапанаваў чытачам нешта зусім адрознае ад звычнага сімвалізму паэтычных радкоў. Яўген Гучок падрыхаваў даведачнае выданне "Беларусь у магдэбургскім праве”, якое не так даўно пабачыла свет ў сталічным выдавецтве "Рыфтур Прынт”.
Трэба адзначыць, што гістарычная тэма мінулага нашай краіны і роднага Слуцка – шматгадовае захапленне і наканаванне паэта. Таму з пад яго пяра выйшлі і мелі шырокі чытацкі розгалас такія грунтоўныя эсэ і нарысы, як "Чаму мы страцілі этнонім "Літва” ці Да гісторыі аднаго рабства”, "Ах, Родчанка”, "Nekropolis”…Новая кніга Яўгена Гучка – працяг даследніцкай працы, якую некалькі дзесяткаў гадоў вядзе Яўген Сяргеевіч. Гэтым разам яго позірк палягаў у глыбіню гісторыі Вялікага княства Літоўскага і аднаго з самых дэмакратычных атрбытутаў старабеларускай дзяржавы – магдэбургскага права ці іншымі словам, еўрапейскай сістэмы феадальнага гарадского самакіравання. Для аўтара магдэбургскае права ў Беларусі-Літве -- сведчанне таго, што наш народ ёсць еўрапейскі, бо "хай сабе і латэнтна, але і на сённяшні дзень даююць аб сабе ведать такія знакі і чыннікі нашых грамадзян-беларусаў (колішніх ліцвінаў), іх інтэлектруальны патэнцыял, паэтычнасць, філасафічнасць, глыбіня і прыгажосць роднай мовы, прыхільнасць да стабільнасці ва ўсіх яе пазітыўных праявах і інш. А сярод іншага яшчэ і тое, што наша зямля прайшла ў свой час школу магдэбургскага права.”

Яўген Гучок у свой час працаваў вядучым рэдактарам ў выдавецтве "Народная асвета”. Мо таму новае выданне адрозніваецца строга вызначанай структурай, дакладнымі звесткамі і формуліроўкамі, быццам бы з падручніка па гісторыі магдэбургскага права. Але паэтычная натура Яўгена Сяргеевіча не дае аўтару "засушыць” свой нарыс, які, дзякуючы цікавым фактам і эмацыянальным каментарыям і падачай матэрыяла, чытаецца як гістарычная паэма еўрапейскага мінулага нашай краіны. У новай кнізе чытач можа пазнаёміцца з гісторыяй самакіравання ў еўрапейскіх краінах і ў яго пачынальніку – нямецкім горадзе Магдэбургу, а таксама пазнаёміцца з думкамі аўтара наконт уплыву магдэбургскага права на развіццё дзяржавы, у прыватнасці, ВКЛ.

Даведачная частка выдання ўяўляе сабой збор звестак па гарадах і мястэчках, якія ў свой час займелі магдэрургскае права. Аўтар прыводзіць дату надання права, зафікасаваную ў архіўных дакументах, таксама даводзіць, хто з вялікіх уладароў яго надаў, якія выгоды гараджанам ці местачкоўцам даваў гэты прывілей. Думаю, гэтыя звесткі будуць карысныя цяперашнім уладам тых ці іншых "магдэбургскіх” гарадоў ці мястэчак Беларусі ў сэнсе абуджэння гістарычнай памяці, з’ўлення новых магчымасцяў для развіцця мясцовага турызму, рэстаўрацыі помнікаў даўняй архітэктуры.

Нельга у гэтай сувязі не сказаць некалькі слоў пра апісанне Я.Гучком "магдэбурскага” Слуцка. Аўтар дасканальна распавядоае не толькі гісторыю роднага гарада, але і аналізуе яго геаграфічнае, эканамічнае і вайсковае значэнне для ўсё старабеларускай дзяржавы. Таксама Я. Гучок раскрывае значэнне горада, як духоўнага і асветніцкага цэнтра, нагадвае пра ўдзел случакоў у нацыянальна-вызваленчай барацьбе, падтрымцы насельніцтвам Случчыны БНР, успамінае знакамітых дзеячоў случакоў…

Сам аўтар па завяршэнні сваёй кнігі нагадвае і выбачаецца, што, магчыма, не ўсе "магдэбургскія” гарады і паселішчы трапілі ў яго "паслужны” спіс. Сапраўды, ў кнізе Я. Гучка есць такая гістарычная "прагаліна”. Гэта Чачэрск, што ў Гомельскай вобласці, які ў 1510 зрабіўся цэнтрам Чачэрскага ваяводсва і атрымаў магдэбурская права, а з ім герб і ратушу, якая захавалася з тых часоў амаль у нязменным выглядзе. Думаю, у наступным перавыдані кнігі гэтыя і іншыя дадатковыя звесткі па магдэбургскім праве ў Беларусі будуць выкарыстаны з карысцю для чытачоў.

Аналізуючы змест кнігі, шматлікія гістарычныя звесткі, змешчаныя ў ёй, параўноўваючы тагачасную феадальную рэчаіснасць і сучасны стан гарадскога самакіравання ў Беларусі, прыходзіш да несуцяшальных высноў: калі ў краіны з’явіцца патрэба ў рэальным самакіраванні, у многім прыйдзецца пачынаць з "нуля”. Дзякаваць Богу, што ў Беларусі памятаюць каштоўнейшы гістарычны вопыт гарадскога самакіравання -- магдэбургска права.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1171 | Добавил: FMM | Рейтинг: 2.6/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz