Четверг, 2024-04-25, 3:09 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Октябрь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Главная » 2016 » Октябрь » 21 » «Kufar» -- скарбонка беларускага меламана
5:58 PM
«Kufar» -- скарбонка беларускага меламана

«Kufar» -- скарбонка беларускага меламана

Не так даўно ў сталічным клубе-кафэ «Грай» адбылася прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў гурта Re1ikt, нагодай для якой стаў выхад іх чарговага пятага студыйнага альбома «Kufar» і будучай прэзентацыі гэтай кружэлкі гурта Re1ikt у клубе «Брюге».

У светлай і прасторнай канферэнц-зале, упрыгожанай расліннымі карункамі, лебядзінымі парамі і львамі, узорамі для якіх дызайнеру паслужылі «маляванкі» беларускай мастачкі, прадстаўніцы наіўнага напрамку ў жывапісу Алены Кіш, сабраліся журналісты і аглядальнікі беларускіх друкаваных і электронных СМІ. Іх заінтрыгавала новая праца музыкантаў гурта Re1ikt, пра які распавесці да сабраўшыхся прыйшлі бубнач Алесь Дземідзенка, саліст Уладзімір Казлоў, гітарыст Віталь Макшун і басіст Зміцер Наркевіч.

Ролю спічрайтэра гэтай прэс-канферэнцыі ўзяў на сябе А.Дземідзенка, які падкрэсліў, што новы альбом для музынтаў – гэта крок наперад у параўнанні з папярэднім, хоць і мае свае асаблівасці. «Калі пра папярэднюю нашу працу – альбом «Лекавыя травы» можна было сказаць, што гэта рост-метал, прагрэсіў- ці арт-рок, то ў адносінах да музыкі альбома «Kufar» мы стараемся абыходзіць усе стылістычныя назвы, якія толькі абмяжоўваюць разуменне нашай музыкі з новай крыжэлкі. Бо там гучыць разнастайная па характару музыка, нават гімн футбольнай каманды, ёсць дуэты з саксафаністам «Крамбамбулі» П.Аркелянам («Толькі снег» на верш Я.Купалы). Акрамя гэтага мы выкарстоўваем як традыцыйныя для рок-музыкі інструменты, так і незвычайныя – электрычную мандаліну, вістл, кахоне, мелодыку, акарыну, эксперыментуем з гуказапісам, гукатворам. Голоўнае, мы хацелі, каб музыка адлюстроўвала нашыя, беларускія традыцыі, праслаўляла нашу прыроду і культуру, нагадвала слухачам пра ўменне беларусаў сябраваць і рабіць добрыя справы талакой».

Напамін пра талакоўскую традыцыю беларусіў адносілася, у першую чаргу, да краўндфандынгавай платформы Talaka.by, дзякуючы якой і стала рэальнасцю магчымасць збіраць сродкі на выпуск альбома. Музыканты шчыра дзякавалі ўсіх сваіх прыхільнікаў, якія выдаткавалі свае сродкі пад час збору сродкаў і запрасілі іх на прэзентацыю дыска «Kufar». Іх чакаюць законныя асобнікі новага дыска ў фірмовым афармленні і запрашэнне на прэзентацыю. А некаторых – гадавы абанемент на ўсе канцэрты гурта!

Пад час прэс-канфкрэнцыі выказваліся сумневы, маўляў, футбольны гімн, што які запісаны на дыску, не будзе спрыяць цэласнасці канцэпыці альбома. Алесь Дземідзенка на гэтую заўвагу адзначыў: «Канцэпцыя «Kufar’а» як раз і задумана была, каб сабраць, як рабілі нашыя продкі, у адно месца ўсё самае вартае. Ну а гімн футбольнага клуба «Крумкачы» -- важная веха ў нашай творчасці і мы, як заўзятары, не маглі не адгукнуцца на прапанову беларускага клуба. Таму, на наш погляд, гэты твор з’яўляецца часткай агульнай канцэпцыі альбома. Зрэшты, слухачам вырашаць так гэта, ці не!»

Што тычыцца зместа альбома, то ён, як і мінулыя працы гурта, будзе адрознівацца разнастайнасцю і шматлікімі музычнымі сюрпрызамі, асабліва, у музычным плане. Слухачы знойдуць на ім фальклорныя песні, апрацаваныя ў «рэліктавай» стылістыцы – вясельную «Сваточкі», палескую песню «Вэлытай», запісаную дуэтам з С.Доўгушавым (Vuraj). На дыску ёсць і кампазіцыя «Дробненькі дожджык» са зборніка «Песні Матчыны з Вушаччыны» паводле песні, якую непявала маці Рыгора Барадуліна…

Упамінанне пра Дзядзьку Рыгора дало падставу журналістам запытацца ў музыкантаў пра іх адносіны да скандала, калі выкладчык БДУ выказаўся ў гранічна абразлівым тоне пра Народнага паэта. Музыкі не сталі абмяркоўваць гэтае пытанне ў эмацыянальным ключы, проста адзначылі, што сапраўдны інтэлігент такога сабе не мог дазволіць і гэтыя словы «выкладчыка» яны ўспрымаюць як абразу ўсім беларусам.

Музыканты гурта Re1ikt падзіліся планамі на будучыню: бліжэйшым часам засяродзяцца на здымках кліпа на песню «Дробненькі дожджык». Тым больш, што сродкаў ад краундфандынгавай кампаніі дастаткова, каб прафінісаваць і гэты праект гурта. Праўда, А.Дземідзенка не стаў раскрываць сюжэт новага відэа, толькі дадаў, што ідзе распрацоўка яго ідэі і шляхоў увасаблення.

Музыканты таксама праанасавалі свой удзел у тэлепрагаме «Наперад у мінулае» 30 кастрычніка, у якой прагучыць застольная вясельная песня з гумарыстычным адценнем «Гарэлачка мая белачка», а таксама запрасілі ўсіх прыхільнікаў гурта Re1ikt на прэзентацыю альбома «Kufar» ў бары «Брюге», якая адбудзецца 10 снежня.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 646 | Добавил: FMM | Теги: Крамбамбуля, Аркелян, Барадулін, Rel1kt, Грай, Бруге, Kufar, Крумкачы. Talaka.by, Доўгушаў, Vuraj | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz