Суббота, 2024-04-20, 11:16 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Декабрь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Главная » 2016 » Декабрь » 29 » Kufar: новы альбом гурта Re1ikt
2:12 PM
Kufar: новы альбом гурта Re1ikt

Музычныя скарбы з «Kufar’у»

Не прайшло і года з моманту выдання гуртом Re1ikt альбома «Лекавыя травы», якія быў вельмі горача прыняты як беларускімі слухачамі, так і адмыслоўцамі. «Лекавыя травы» былі прызнаны крытыкай лепшым альбом 2015 года. Гэтае прызнанне матывавала музыкантаў на працу над новым альбомам. Ідэя да яго з’явілася, па словах бубнача гурта Алеся Дземідзенкі, выпадкова.

Потым асноўная ідэя перарасла ў канцэпцыю альбома «Kufar». Бо ў музыкантаў доўгі час нарастала жаданне сабраць пад адной вокладкай тыя кампазіцыі гурта Re1ikt, якія сведчылі б пра ўменне беларусаў сябраваць, рабіць добрыя справы талакой. А таксама пра тое, што нашыя суайчыннікі, асабліва маладыя, могуць ганарыцца нашымі традыцыямі, нашай культурай і мовай, прыродай роднага краю…

Музычным intro да альбома стала кампазіцыя «Хвалі часу», па гучанні якой можна меркаваць  пра стылістычны напрамак новай працы музыкантаў. Удзельнікі гурта сёння адмаўляюцца ад тых стылістычных вызначэнняў, якія раней яны вызначалі як post-metal, прагрэсіў-рок.

Цяпер новы альбом, лічаць музыканты, больш шырэйшы ў музычных сродках, у ім скрыжаваліся шматлікія стылі, ёсць эксперыменты з гуказапісам і гукатварэннем. Вяртаючыся да кампазіцыі «Хвалі часу» адзначым, што гэта складанае па форме музычнае і гукавое палатно з выразна акрэсленай цэментуючай функцыяй рытм-секцыі (бубнач А.Дземідзенка і басіст Зм.Наркевіч) і шматпланавымі партыямі гітар В.Макшуна. У цэлым жа «Хвалі часу» -- гэта філасофскае разважанне на вечную тэму хуткаплыннасці часу і жыцця: «Заўтра няма,/ Ёсць толькі зараз./ Учора няма,/ Мы губляем час марна…» З гэтымі думкамі суадносіцца і музыка твора – «цяжкі» арт-рок з элементамі сімфанізму і пранікнёным, артыстычным вакалам У.Казлова.

Кампазіцыя «Сваточкі», запісаная ад Марыі Сямёнаўны Амос, жыхаркі вёскі Халопенічы Крупскага раёну Мінскай вобласці распачынае фолк-рокавую старонку альбома «Kufar». Бо гэта кампазіцыя была запісана ўдзельнікамі гурта ў адной са сваіх канцэртных паездак па вёсках і мястэчках Беларусі.

«Сваточкі» -- заручынная песня, якія ў беларускім фальклоры вызначаецца своеасаблівай паэтыкай, акрэсленай структурай. Так і ў выкананні гурта Re1ikt і яго вакаліста У.Казлова твор набывае драматызм, дзякуючы лірычнаму зачыну і эмацыянальным зваротам, характэрным для заручынных спеваў: «Сваточкі-галубочкі, просім вас каб не было нашай Анечцы дрэнна ў вас»…

Адна з фальклорных пярлін альбома -- спеў «Дробненькі дожджык», які быў запісаны Р.Барадуліным ад сваёй маці і ўзяты музыкантамі са зборніка «Песні Матчыны з Вушаччыны». Кампазіцыя паводле гэтай народнай песні вядома ў выкананні гурта Re1ikt у акустычным варыянце, а на дыску прадстаўлена, як кажуць, у «электрычнасці». Але ад гэтага твор не губляе сваёй актуальнасці і можа дадаць новыя адценні да шчырасці пачуццяў лірычнага героя песні. Мелодыя песні мае вельмі арганічнае развіццё, а аранжыроўка мае выразныя аўтарскія рысы і завяршэнне ў стылі фолк-року. Не здарма, да гэтай кампазіцыі музыканты плануюць здымаць відэакліп.

З фолк-рокавага шэрагу і кампазіцыя паводле палескай песні «Вэлытай», запісанай у супрацы з лідарам гурта Vuraj Сержуком Доўгушавым (вакал, драўляныя духавыя інструменты). Трэба адзначыць, што дзякуючы гурту Re1ikt, агульнаму шматгалосаму мужчынскаму спеву гэтая песня набыла сапраўды магутнае шаманскае гучанне, падмацаванае фірмовымі «рэліктаўскімі» рок-рыфамі.

Аўтарскую частку праграмы альбома «Kufar» можа рэпрэзентаваць стыхійная па задуме кампазіцыя «Навальніца», у якой сродкамі рок-музыкі выканаўцы імкнуцца перадаць неўтаймаванасць прыродных з’яў і пагрозу, якую нясуць яны чалавеку. Дзеля гэтай мэты выкарыстоўваліся кантрастныя рытмічныя пераходы і інструментальныя сугуччы, характэрныя для post-metal-напрамку. А агульны стан трывогі перадае вакал саліста гурта У.Казлова.

Кампазіцыя «Кропля» -- наадварот, больш атмасферная, месцамі медытатыўная музыка, у запісе якой гучаць розныя экзатычныя інструменты ад кахона, да вістла. А вось завяршэнне кампазіцыі выводзіць слухача з медытатыўнага стану і акцэнтуе ўвагу на асноўнай думцы твора: «Пакуль жывы, буду ісці, буду шукаць!» Падобнай да папярэдняй кампазіцыі можна назваць песню «Пакуль усе спяць», бо яна месцамі падаецца трохі другаснай адносна «Кроплі», бо ў аранжыроўцы мае некаторыя агульныя з папярэднім творам рысы.

На дыску можна заўважыць яшчэ адзін дуэт гурта з саксафаністам і вакалістам П.Аркелянам («Крамбамбуля»). Саксафон Паўла надаў кампазіцыі «Толькі снег» на лірычны верш Янкі Купалы эмацыйнага запалу і рысы «гарачага» фры-джаза…

Адным з сюрпрызаў дыска можна назваць яскравы гімн футбольнага клубу «Крумкачы» «Разам!», які музыканты напісалі для спецыяльна для гэтай беларускай каманды з нялёгкім спартыўным лёсам. Пад час прэзентацыі дыска выказваліся перасцярогі, маўляў: а не разбурае фанацкі гімн канцэптуальнасць альбому «Kufar»? На што музыканты зазначылі, што вызначэнне слова «куфар» у беларускай мове такое, што азначае скрыню для захавання ўсяго неабходнага ў побыце. А беларускамоўныя гімны, безумоўна, патрэбны нашым камандам і з гэтай задачай выдатна справіліся музыканты гурта «Re1ikt».

Новы дыск пабачыў свет у выніку намаганняў саміх музыкантаў гурта, якіх падтрымала выдавецкая кампанія «Вігма». Сродкі на яго выданне былі сабраныя ў выніку граматна праведзенай кампаніі па збору сродкаў, якая ажыццяўлялася на краўндфандынгавай платформе Talaka.by. Таму вопыт і выкарыстанне сучасных эканамічных інструментаў гуртом Re1ikt у выданні альбома «Kufar» мае вялікае значэнне для развіцця сучаснай беларускай музычнай культуры.

Анатоль Мяльгуй,

часопіс Верасень, №15, 2-2016 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотров: 834 | Добавил: FMM | Теги: Talaka.by, «Лекавыя травы».Kufar, Re1ikt, Фолк-рок, Барадулін, Vuraj | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz