Пятница, 2024-03-29, 1:16 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Главная » 2013 » Май » 27 » Каскад прэм’ер ад «Арт Сядзібы»
3:43 PM
Каскад прэм’ер ад «Арт Сядзібы»

Відавочна, што бюрактратычныя перашкоды, якія пераследвалі арганізатараў вядомага культурніцкага асяродка «Арт Сядзіба» ў апошнія годы і замаганне з імі далі свой творчы плён. Яго ініцыятары і стваральнікі перагледзілі свае метады  і, негледзячы на мінулыя перашкоды, разам з партнёрскімі рухамі, напрыклад, вядомай кампаніяй "Будзьма беларусамі!",  правялі ў сталічным клубе «RE:PUBLIС» у мінулую нядзелю «Сапраўдны беларускі канцэрт», мэтай якога было прадставіць слухачам творчасць маладой генерацыі беларускамоўнай плыні ў айчынным рок-руху.

Перад канцэртам было шмат скептычных меркаванняў наконт таго, ці збяруцца слухачы ў гэты выхадны дзень, ці будзе запоўненая зала клуба? Усе перасцярогі былі дарэмнымі: слухачы дружна завіталі на цікавы канцэрт, арганізатары якога абяцалі шмат пазітыву, новай музыкі і драйву.

Музычная частка «Сапраўднага беларускага канцэрта» распачалася прэм’ерай міні-альбома гурта «Green Pills» «Шызафрэнія». Гэты малады калектыў і іх хіты ужо дастаткова вядомыя сярод слухачоў, сведчаннем чаго стала бурная іх рэакцыя на музычныя творы з новага аднаймённага альбому, які быў прадстаўлены выдаўцамі ў дзень канцэрта. Многія з тых, хто апладзіраваў такім песням «Green Pills», як «К.С.», «Што будзе заўтра», «Падарожжа ў вясну» адзначылі, што маладыя музыканты больш схільныя да альтэрнатыўнай музыкі і яскрава сацыяльных тэкстаў, да эмацыянальнай падачы сваіх музычных твораў.

Своеасаблівым адкрыццём гэтага канцэрта стала прэзентацыя кліпа «Шызафрэнія», які толькі што з’явіўлся для прагляду ў інтэрнэце. Гэты відэа-твор стаў рэальнасцю дзякуючы супрацоўнікам студыі «КАПКАНFilm». Новы кліп ад гурта «Green Pills» уразіў глядачоў экспрэсіяй, наватарствам у перадачы чалавечых эмоцый і якасцю запісу кампазіцыі, якая гучала не праста «фірмова», але была стоадсоткавай ілюстрацыяй відэашэрагу.

Другім ўдзельнікам «Сапраўднага беларускага канцэрта» стаў гурт «ili-ili», некаторыя ўдзельнікі якога працуюць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Ды вось, гэтым разам музыкі-акторы прадставілі сваю першую беларускамоўную праграму, якую яны стварылі пад час гастрольных вандровак ў Францыю. Менавіта там, далёка ад Радзімы, у іх з’явілася сапраўдная патрэба ў спевах на роднай мове, якую яны ўвасобілі ў некалькі кампазіцыях, што прагучалі на гэтым канцэрце.

У сваіх перснях, аранжыроўках да іх музыканты «ili-ili» ідуць ад рок-н-рола ў бок і панка, выкарыстоўваючы яшчэ шмат стылістычных адгалінаванняў. Атрымліваецца даволі цікавы сплаў гітарнага гуку, лірычных, а часам і кабарэтных мелодый, а таксама шчырага шматгалоснага спеву, які захапляў слухачоў так, што тыя былі радыя падпяваць артыстам.

Так было, калі гучалі такія песні, як «Будзе як будзе», «Караблі», «V.V.», на які, дарэчы, быў прадстаўлены відэа-кліп. Гэтая праца ўжо мае ратацыю на тэлебачанні. А вось іх новы кліп на песню «Танчыць» стаў яшчэ адным прыемным сюрпрызам ад выканаўцаў і арганізатараў гэтага канцэрта. Гэтая музычная стужка была створана на студыі «Ideas» і стала пераможцам конкурса віда-кліпаў «КЛІПзаМОВА», які праводзіўся «Арт Сядзібай» і  відэастудыяй «Ideas». У ей можна адзначыць цікавы сцэнар і ўдзел у здымках вядомых беларускіх акцёраў. Напрыклад, заслужанай артысткі Беларусі Зоі Белахвосцік і іншых актораў-купалаўцаў. Трэба адзначыць, што і кліп, і «жывое выкананне» гэтай кампазіцыі надалі такога імпэту слухачам, што тыя доўга не пускалі музыкантаў са сцэны і скандзіравалі «Яшчэ!»

Гурт «AMAROKA», які завяршаў «Сапраўдны беларускі канцэрт», быў мне вядомы па іх дэбютніку «PULS» выступленню гурта на «Амбасовішчы-2011». Тады гэты малады, перспектыўны гурт даваў больш надзей на будучыню, чым уражваў. Але прайшоў час і надзеі спраўдзіліся. Можна смела канстатаваць: гурт «AMAROKA» пераўтварыўся ў моцны канцэртны калектыў аднадумцаў, якія гатовыя да штурму вялікіх канцэртных пляцовак. Галоўная дзеючая асоба гурта – вакаліст і гітарыст Зміцер Афанасенка смела бярэ на сябе ролю фронтмэна, дырыжыруе не толькі ў музычным плане, але і ўсім шоў, якое абываецца на сцэне.

Гэтым разам музыкі «AMAROKA» прэзентавалі ў «RE:PUBLIС» свой апошні альбом «PASTKA». Камапазіцыі з яго «Штучны свет», «Панк-рок назаўжды!», «Аўтамат» відавочна ўжо добра знаёмы слухачам з інтэртнэту. Таму яны прыязна сустракалі новую працу маладых, але ужо вопытных музыканатаў. І музыка гурта, і спевы Змітра надалі столькі імпэту слухачам, што многія з іх выйшлі на сцэну і разам з гуртом «AMAROKA» заспявалі фінальную кампазіцыію канцэрта.

Карціна гэтай музычнай падзеі -- «Сапраўднага беларускага канцэрта» не была б поўнай, калі б арганізатары яго разам з праектам дабрачынных аўкцыёнаў «MаеСэнс» на ім не абвесцілі супольную дабрачынную акцыю па збору сродкаў на будаўніцтва новага дзіцячага хаспісу. Музыканты і слухачы актыўна набывалі значкі суполкі «МаеСэнс», ахвяруючы сродкі на гэтую высакародную справу.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1081 | Добавил: FMM | Рейтинг: 4.2/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz