Четверг, 2018-07-19, 4:16 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | Регистрация | Вход
«  Декабрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Главная » 2011 » Декабрь » 18 » Калядныя надзеі беларускага рока
10:09 PM
Калядныя надзеі беларускага рока

Калядныя надзеі беларускага рока

 

У мінулагоднім аглядзе даводзілася канстатаваць, што з розных прычын уплыў лідзіруючых асаб і гуртоў на айчынны рок-рух значана зменьшыўся. Склалася ўражанне таго, што нашы вядомыя рок-каманды старой школы некуды зніклі, так бы мовіць "агалілі” першы эшалон нацыянальнага рок-руха. Зразумела, у кожнага з музыкантаў свае творчыя планы, памкненні і мары. Час прыспешвае іх ажыццявіць, але такая невызначанасць не спрыяе кансалідацыі, якая патрабуецца ў крызісны для айчыннай рок-музыкі час, калі шчыруюць сумнавядомыя "чорныя спісы” выканаўцаў

І ўсё ж, ў мінулым годзе некаторыя музыканты, рок-гурты спрабавалі зрабіць творчы рывок, каб запоўніць утвораны вакуум, а разам з гэтым – надаць новы імпульс развіццю айчыннага року. Сведчанне гэтаму – новыя альбомы, якія з’віліся напрыканцы года. З некаторымі з іх прапануем пазнаёміцца нашым чытачам.

 

"ZNICH”: сюітная форма для экстрыма?

І першым у гэтай падборцы мусім прадставіць даўгачаканы альбом гурта "ZNICH” "Мроя”, які не раз анансаваўся як самімі музыкантамі, так і музычнымі аглядальнікамі. "Мроя”— вызначальная праца музыканатаў і, у нейкім сэнсе, падводзіць вынікі іх шматгадовай музычнай кар’еры. Музыканты гурта "ZNICH” заўсёды былі схільны да складаных формаў у сваіх кампазіцыях і гэтая праграма не выключэнне. Цяжка сказаць, чаго ў іх pagan-metal больш – фальклорных алюзій, black альбо death-metal, але слухаць альбом патрэбна менавіта цалкам, ад пачатковага філасофскага «Intro» да заключнага рэфлексійнага "Outro”.

Імкненне да складаных музычных форм, аранжыровак, да выкарыстання народных інструментаў у кампазіцыях (у прыватнасці, беларускай дуды), наводзяць на думку, што гурт "ZNICH” – тыповы прадстаўнік айчыннага melodic/symphonic pagan-metal, які эвалюцыянізіруе ад альбома да альбома, знаходзіць новыя музычныя фарбы для больш дасканалага ўвасаблення кампазіцый, усёй канцэпцыі альбомаў гурта. Таму праграму дыска "Мроя” можна разглядаць як своеасаблівую экстрэмальна-музычную сюіту на філасофскую тэму, якая бударажыць наша ўяўленне. Гэта і пошук нацыянальнай тоеснасці, сваіх каранёў ("Гэты лёс”), асэнсаванне гістарычнай місіі народа ("Вечнасць”), яго даўняй веры і старажытных сакральных сімвалаў ("Ярыла”, "Крыжы-абярэгі”), якія патрэбна абараняць ("Бог вайны”) ...

Бадай, адной з самых энэргаёмістых кампазіцый альбома, зразумела, стала загалоўная кампазіцыя – "Мроя”, якая характарызуе аўтарскі погляд музыканатаў на з’явы мінулага і яе лучнасці з сённяшнім днём. Музыканты заклікаюць зірнуць на гісторыю нашага народа, асэнсаваць яе і з гэтых пазіцый звярнуцца сённяшняга дня, дзе віруе "вогненны свет жаху і змроку”.

Альбом "Мроя” дэманструе ўзросшае выканаўчае майстэрства музыканатаў "ZNICH” і іх лідэра Алеся Таболіча, якія ўпэўнена заяўляюць пра свае лідэрскія амбіцыі, прынамсі ў беларускім pagan-metal.

 

Інтрыга ад IQ48

Назваўшы свой трэці альбом без прэтэнзій: "HMR” (ці "Heavy-Metal-Rock”), музыканты гурта IQ48 хацелі падкрэсліць, што іх творы таксама змяняюцца ў бок экстрэмальнага гучання. Дакладней, стандартаў, якія будуць ўспрымацца не толькі аматарамі hip-hop-культуры, рэп-кора, але і прыхільнікамі metal-музыкі, будуць выконваць функцыю канвергенцыі слухацкай аўдыторыі. А значыць, гэтыя змены будуць спрыяць росту папулярнасці гурта.

Дзеля прагрэсу ў сваёй музыцы ў IQ48 адмовіліся ад саксафона, які доўгі час быў візітоўкай каманды, на карысць новага гітарыста Паўла Яноўскага, які разам з Яўгенам Бузоўскім забяспечылі гурту навізну ў гучанні і аранжыроўках. Бо іх экстрэмальныя рыфы, сола, драйв і гітарны "кач” як раз і прыцягваюць нашу ўвагу на дыску "HMR”. Як між іншым, і прафесіянальная ігра басіста У. Плюшчава і бубнача А. Мацулевіча, якія ствараюць непоўторны рытмічны малюнак кампазіцый і альбома ўцэлым ("Хвост пісталетам”, "Рокі і капыты”).

Змены адбыліся не толькі сярод інструменталістаў каманды. Свой унёсак ў новую гукавую палітру альбома зрабіў і фронтмэн IQ48 Алесь Ракавец, які цяпер не толькі спрактыкаваны чытальнік рэп-тэкстаў, але і рок-вакаліст. Дзеля пацвержання гэтага прапануем праслухаць сумесны трэк "Дай сілы”, у якім спяваюць Алесь Ракавец і рэпер Vincent. А вось дуэты Алеся з былым "айк’юшнікам” Паўлам "Фрэйдам” Зыгмантовічам (aka "Пан Жыжма”) больш нагадваюць сваім гучаннем кампазіцыі гурта IQ48 пачатковага перыяду. Песні "Эмігрант”, "Парыж” распавядаюць пра нялегкую долю чалавека, які пакінуў Радзіму, выклікаюць пачуццё настальгіі па гадах, калі ўсе яны былі разам і смела эксперыментавалі з аранжыроўкамі, кампазіцыяй, рытмамі рэпа. Зрэшты, як цвёрда паабяцаў Павел, хутка ён разам з сям’ёй вернецца ў Беларусь і будзе імкнуцца ўліцца ў айчынны музычны працэс.

Вельмі важна, што праграма дыска, а асабліва яе літаратруная частка, не мае правальных месцаў: амаль кожная кампазіцыя альбома "HMR” нясе слухачам пазітыўны пасыл, звяртае яго увагу на нейкую сацыяльную праблему, ставіць важнейшыя пытанні, якія хвалююць нашу моладзь, прыхільнілкаў айчыннага рок-руха.

 

Да папулярнасці – "Partyzon’скімі” сцяжынамі

Нечакана для слухачоў і музычных аглядальнікаў увагу прыцягнуў гурт "Partyzone”, які прапанаваў на іх суд свой трэці альбом "Падаць і ўзлятаць”. Для яго рэалізацыі музыкантам спатрэбілася каля шасці гадоў. За гэты час адбыліся змены ў гучанні, хоць аснова – рок-н-ролл, hard-rock– засталася не кранутай. Таксама, як і тэксты гурта, якія насычаны заглыбленымі, моцнымі сімвалічнымі вобразамі. Хоць у адрозненне ад альбому "Трэба рабіць” на новай кружэлцы зусім не стала сатырычных і гумарыстычных замалёвак. Гэта збядняе лірычную палітру гурта.

Пра тое, што уяўляе сабой гурт "Partyzone” сёння можна атрымаць уяўленне з уступнай кампазіцыі альбома "Розум”, у якой традыцыйный "цяжкі” меладызм кампазіцыі аздабляецца элементамі псіхадэліі. З дапамогай электронных інструментаў, незвычайных гітарных эфектаў ствараецца гукавая карціна напружанай працы ўсёй нярвовай сістэмы чалавека.

Даўно вядома цяга гітарста гурта "Partyzone” Яўгена Цылікава да цытавання класічных мелодый. Вось і на дыску "Падаць і ўзлятаць” ў камапазіцыі "Богі далі ім імя” гучыць тэма "Танцы рыцараў” Сяргея Пракофьева. Нажаль, нідзе на дыску цытата не пазначана, у адрозненне ад альбома "HMR” гурта IQ48, у кампазіцыі "Парыж” якіх гучыць тэма Эдзіт Піяф. Дадатковыя музычныя звесткі маглі б служыць развіццю кругагляда слухачоў. Музыканты гурта "Partyzone” неяк не звярнулі ўвагу на гэты важны аспект.

Затое, ідэр гурта і гітарыст Яўген Цылікаў знаходзіць цікавыя музычныя фарбы, каб зрабіць сваю музыку больш разнастайнай, Так у меладычнай кампазіцыі "Далеч кліча” выкарыстоўваецца джазавая гітарная імправізацыя, чысты тэмбр інструмента. У такой змрочнай музычнай атмасферы, якая пануе ў гэтым спеве, гітара стварае альтэрнатыўную рэальнасць святла і надзеі.

Калі гаварыць пра станоўчае ў музыцы гурта "Partyzone”, дык трэба адзначыць іх спробы з дапамогай сродкаў "цяжкай” рок-музыкі актуалізваць хрысціянскую тэматыку. Тры апошнія кампазіцыі альбома "У памяці маёй”, "Вера”, "Мы ляцім” створаны пад уплывам узнёслых гармоній сакральных песнаспеваў, але з акцэнтамі, характэрнымі для рок-музыкі. Тут адчувальныя і меладычныя кантрасты, прыцягваюць увагу ўступы акустычнай гітары, сімфа-рокавае развіццё тэмы, узнёслы спеў Дзяніса Вячэрскага.

У цэлым жа альбом "Падаць і ўзлятаць”ад гурта "Partyzone стварае больш творча разнастайны вобраз знаёмага гурта – пераможцы "Басовішча-2002”. Хоць і не выводзіць каманду ў бясспрэчныя лідэры айчыннай рок-музыкі. Затое, "ZNICH” сваім альбомам "Мроя” зрабіў значны прарыў да вяршынь айчыннага metal-алімпа, які ў свой час яны пачэсна займалі, карыстаючыся сваім станаў піянераў беларускага цяжка-экстрэмальнага накірунка.

Найбольш перспектыўным для беларускіх слухачоў падаецца новая праца "HMR” гурта IQ48. На яго трэках адчуваецца крэатыў у стылістычным сінтэзе рока і hip-hop-рытмаў. Галоўнае – гэтыя стылістычныя пошукі дапамагаюць музыкантам весці дыялог з моладдзю, якая бачаць у IQ48 шчырых выканаўцаў, чые песні становяцца блізкімі многім маладым беларусам.

Да сустрэчы ў 2012 годзе на сцэне канцэртнай залы "Мінск”!

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 791 | Добавил: FMM | Теги: беларускі метал, беларускі рок, беларускі хіп-хоп | Рейтинг: 1.5/2
Всего комментариев: 4
4  
А я вось трапіў учора ў клюбе «Re:Public» на калядны канцэрт «Стары Ольса», «Znich», «Litvin Troll». Маса вострых ашчушчэній! Людзей было паўнюткая заля, гледачам у сьвяточным убраньні прэзэнтавалі кружэлкі беларускага року. Жывая музыка таксама сумаваць не давала. Дый прадавалася там шмат чаго, пералічыць нават не бяруся. Як сказала прадавачка, рэкардсмэнамі продажу сталі ў гэты дзень «Litvin Troll», «Стары Ольса»,«Калядны альбом» аўтэнтыкі з збораў Ю.Выдронка і новы CD Данчыка «Калядныя песьні». Так што можна прадбачыць, што і 7 студзеня ў Палацы Ветэранаў будзе ўзорнае каляднае сьвята.

3  
2Sciapan: А 7 студзеня ў Палацы ветэранаў яшчэ адзін Калядны фэст, акустычны, дзе і заяўлена прэзентацыя каляднага альбому Данчыка. А выступаць будуць "P.L.A.N.", Бартосік, Беланогая, Хадановіч, Акулін і Галіч.

2  
Добрыя гурты. Цяпер набуду iх новыя дыскi i буду спадзявацца, што крытык не памылiуся.

1  
А вось яшчэ адна калядная надзея, якая акурат пачне прадавацца 25 сьнежня на "Калядным фэсьце" ў клюбе "Re:Public" ("Znich", "LitvinTroll", "Стары Ольса"). Так, гэта наш амэрыканскі друг Данчык: http://belmusic.org/reviews/kaljadnyja-vinszavanni-ad-danczyka.html

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 45
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2018
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz