Четверг, 2024-04-25, 4:46 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Апрель 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Главная » 2016 » Апрель » 10 » Юрый Несцярэнка: з любоўю да малой радзімы
9:10 AM
Юрый Несцярэнка: з любоўю да малой радзімы

Юрый Несцярэнка: з любоўю да малой радзімы

 

На гэтым тыдні з вялікім поспехам прайшла першая ў сталіцы прэзентацыя кнігі ветэрана беларускага рок-руху, кіраўніка гуртоў White Night Blues і Nestary Band, пісьменніка і краязнаўцы Юрыя Несцярэнкі «Маё мястэчка ў часе і прасторы». Гэтае выданне музыканта прасвечана гісторыі і сённяшняму дню малой радзімы Юрыя – мястэчку Бялынічы, што ў Магілёўскай вобласці.

Было прыёмна бачыць, як гасцявую залу адноўленага Музея Максіма Багдановіча запаўняюць прыхільнікі музычнай творчасці Ю.Несцярэнкі, калегі па літаратурнаму цэху, выдаўцы, знаёмыя і землякі – выхадцы з Бялынічаў і зямлі Магілёўскай...

Вядучая імпрэзы – прэс-сакратар Саюза Беларускіх пісменнікаў Вікторыя Трэнас запрасіла да мікрафона выдаўца кнігі «Маё мястэчка ў часе і прасторы» Змітра Коласа, які падзяліўся з прасутнымі ўражаннямі ад прачытаннага. Спадар Колас заўважыў, што чытача гэтага краязнаўчага выдання чакае шмат адкрыццяў, невядомых фактаў, а саму кнігу чытаць будзе цікава, а часам і забаўна.

Каб не ператвараць прэзентацыю ў афіцыёз, Юрый Несцярэнка прапанаваў распачаць яе на музычна-паэтычнай ноце. Гэтай нотай стала вядомае блюзавае прысвячэнне музыканта Бялынічам -- «Блюзам белай ночы» (адчуваецца семантыка назвы Бялынічаў – А.М.). Пасля гарачых вітальных апладысментаў, музыкант выканаў яшчэ адну кампазіцыю на верш свайго земляка, паэта В.Казакевіча «Ганс і Грэта».

Па праграме прэзентацыі, свайго калегу павінен быў падтрымаць вядомы беларускі бард Зміцер Бартосік, але той, як і належыць звыш-папулярнамцу выканаўцу, спазняўся. Таму Зміцер, на правах гаспадара прэзентацыі, папрасіў запоўніць прагаліну ў праграме аднаго з ветаранаў айчыннага бардаўскага руху Э. Акуліна. Эдуард без ваганняў і лішніх слоў. адгукнуўся на прапанову Юрыя і ў сваім шчырым і эмацыянальным стылі выканаў кампазіцыю «Белае паліто», якую прысвеціў сваёй жонцы і ўсім смелым жанчынам. Як заўсёды, слухачы горача віталі Эдуарда і чакалі працягу яго выступу. Але ў зале нечакана ў зале з’явіўся Зміцер Бартосік і праграма канцэрта мусіла працягвацца ў запланаваным фармаце.

Зміцер распачаў свой сэт успамінамі пра яго з Юрыем побыце ў Бялынічах і сустрэчах там з не так даўно адыйшоўшым ад нас Народным пісьменнікам Беларусі Нілам Сымонавічам Гілевічам. Юрый дадаў іншыя акалічнасці гэтаў сустрэчы, зазначыўшы тое, што гэты візіт Народнага пісьменніка застаўся адным з самых светлых успамінаў яго жыцця.

Бартосік жа ад рэфлексій звярнуўся да спраў выканаўчых. Спачатку ён прапанаваў прысутным паслухаць тое, як гучыць у перакладах Р.Барадуліна на беларускую мову частка творчасці расейскага выканаўцы А. Вярцінскага – песня «Ціхенька кахаць».

На замову Юрыя Несцярэнкі і да яшчэ большага задавальнення слухачоў, Зміцер цудоўна, з гумарам выканаў свае гіты мінулых гадоў – сатырычную «Баладу пра арганічныя ўгнаенні» і спробу тагачаснага палітычнага футурызму – кампазіцыю «Калі мы станемся глыбокімі дзядамі».

Пасля музычнай інтрадукцыі Юрый Несцярэнка распавёў пра тое, як стваралася гэтае краязнаўчае выданне. У прыватнаесці ён зазначыў:

-- Так артымалася, што кніга «Маё мястэчка ў часе і прасторы» не стваралася як нейкае мастацкае выданне. Гэта сбор краязнаўчых артыкулаў, матэрыялаў, архіўных дакументаў і мап. Артыкулы былі створаны для «Краязнаўчай газеты», для абласной і раённай прэсы. За дзесяць гадоў, колькі я гэтым займаюся, назьбірала іх пэўная колькасць. Гэтыя артыкулы былі па-новаму перагледжаны, адрэдагаваны, дададзены новыя звесткі. Пасля на аснове гэтых артыкулаў былі зраблены главы зборнага выдання. Першапачаткова іх было болей, але частка адсеялася і засталося тое, што ўмацоўвала першапачатковую канцэпцыю новай кнігі – адлюстраваць не толькі гісторычныя падзеі, з’явы, якія звязаны з Бялынічамі, але і прывязаць іх да тых мясцін Бялыніччаны, якія ў памяці народнай знаходзяцца так бы мовіць па за часам. Яны былі тут і тысячу гадоў, і пяцьсот гадоў таму... І сёння гэтыя мясціны выклікаюць непадробны інтарэс нашых жыхароў. Маю на ўвазе курган, з якога пачаліся Бялынічы, унікальныя мясцовыя крыжы, вядомыя мясцовасці Пяскі з залежамі будаўнічых матэрыялаў, якія выкарыстоўваліся для ўзвядзення старых будынкаў у Бялынічах, Глінішчы – адкуль пачыналася нашае ганчарнае рамяство і іншыя.

Вельмі важна, на мой погляд, адкрываць чытачам не толькі факты, але і зацікавіць іх старажытнымі легендамі, якімі поўніцца наш край. Гэта робіць кнігу прыцягальнай для моладзі, якой я жадаю новых гістарычных пошукаў і адкрыццяў. Мне пашэнціла: я пазнаёміўся з закладным спісам князёў Сапегаў з тагачаснымі назвамі ўсіх вуліц і межамі Бялынічаў, а таксама з мапай горада XVIII cтагоддзя, якая захоўваецца ў адным з архіваў Санкт-Пецярбурга. Дарэчы, сёння на гэтую прэзентацыю мае землякі-краязнаўцы прынеслі для знаёмства некалькі аўтэнтыных фотаздыкаў Бялыніч пачатку мінулага стагоддзя!

Мне вельмі радасна, што мясцовыя краязнаўцы, маладыя экскурсаводы ўзялі маю кнігу, як за нейкі падручніх, даведнік па гісторыі нашага мястэчка. Яшчэ прыемна тое, што кніга мае адваротную сувязь, знаходзіць водгук у многіх маіх землякоў, які дадаюць новыя звесткі, ўдакладняюць і абмярковаюць гіпотэзы. Гэта вельмі ўзрушвае і матывуе да новых пошукаў!

На заканцэнне прэзентацыі кнігі вядучыя запрасілі на сцэну вядомую спявачку Вольгу Акуліч, якая адзначылася і шматлікімі дуэтамі з Юрам Несярэнкам. На гэтай прэзентацыі яны заспявалі разам і паасобку. А гэта былі такія лірычныя творы апошняга часу, як «Мора ўнутры», «Восеньскі мінор», «Лета» і некаторыя іншыя кампазіцыі. А завяршыў прэзентацыю кавер на эвергрын Джона Фогерці і гурта Creedence Clearwater Revival «Мару бачыць гэты дождж», які вядомы ў выкананні дуэта Пятро Ялфімаў – Юрый Несцярэнка. У гэтым выпадку Юра някепска спраўляўся сам, паралельна распавядаючы пра свой вопыт кантактаў з Джонам Фогерці.

Трэба адзначыць, што кніга Ю.Несцярэнкі мела ў наведвальнікаў прэзентацыі актыўны інтарэс і частка яе наклада, як і музычныя дыскі Ю.Несцярэнкі, былі набыты чытачамі. У прыватных размовах шчыслівыя ўладальнікі новага выдання параўноўвалі і прадказвалі ёй лёс класічнага даследвання У.Сыракомлі «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах»…

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1065 | Добавил: FMM | Теги: Nestary Band, Бялынічы, Акуліч, Колас, Creedence Clearwater Revival, Несцярэнка, Бартосік, White Night Blues | Рейтинг: 4.7/3
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz