Четверг, 2024-04-25, 6:38 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Главная » 2015 » Ноябрь » 25 » Як рокеры музычны мост паміж Мінскам і Гародняй усталявалі
8:22 AM
Як рокеры музычны мост паміж Мінскам і Гародняй усталявалі

Як рокеры музычны мост паміж Мінскам і Гародняй усталявалі

Логіка развіцця айчыннага рок-руху патрабуе, каб арганізатары канцэртаў, крытыкі і самі музыканты імкнуліся прадставіць айчыннаму слухачу цікавыя калектывы з розных рэгіёнаў краіны, а не абмяжоўвацца толькі сталіцай. Адным з прыкладаў супрацоўніцтва на карысць гарманічнасці ў айчынным рок-руху стаў нядаўні сяброўскі канцэрт мінскіх і гарадзенскіх рок-гуртоў, які адбыўся ў сталічным клубе #Il Bisonte.

Гарадзенскую рок-сцэну, якая ўжо мае сваю гісторыю і трывалую традыцыю, прадставілі тамтэйшыя каманды -- пераможца фэста #«Басовішча-2008», панк-гурт #«Тлуста Луста» і гурт #«СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!», музыканты якой арыентуюцца на рэп-кор і сучасныя накрункі metal-rock. За гонар сталіцы трымалі адказ маладыя і перспектыўныя каманды #«Monkey Bite» і #«Тлушч».

Па колькі гарадзенскія рок-гурты – госці ў Мінску даволі рэдкія, то я не ўтрымаўся, каб не паразмаўляць з гарадзенцамі і высветліць, чым жывуць рок-гурты ў Гародні. Першым маім субяседнікам стаў харызматычны і артыстычны (у сваім панкаўскім амплуа) лідэр гурта «Тлуста Луста» Кірыла Богуш: «У Мінск на гэты канцэрт мы прывезлі новую праграму #«Donar-Frik-Tour-2015», якая складзена з выключна новых, яшчэ невядомях слухачам кампазіцый. Таксама, мы змянілі стылістыку гурта, якую цяпер можна назваць олд-скульным панк-рокам з вясёлымі сатырычна-гумарыстычнымі тэкстамі. Гэтыя змены мы падмацавалі і новым сцэнічным іміджам. А таксама новым склада гурта.

Пасля выхаду нашых двух альбомаў праграму #«Блін першы» і #«Пераначуеш -- больш пачуеш» у гурце адбыўся працяглы творчы адпачынак. І вось цяпер гурт сабраўся, хоць і новым складам, і мы пачанаем новы этап у гісторыі «Тлуста Луста».

Да адраджэння нашай музычнай творчасці, большай творчай актыўнасці нас натхнілага нядаўнее сумеснае выступленне з легендай польскага року гуртом #«Lombard» ў Беластоку на фэсце, які быў прысвечаны салідарнасці з беларусамі ў Польшчы і з палякамі ў Беларусі. Асабліва запомнілася сумеснае з «Lombard» і яго лідэрам #Г.Стружняком выкананне кампазіцыі «Шлях да свабоды». Без перабольшвання зазначу, што гіты гурта «Lombard» выклікалі ў нас настальгію, бо гэтыя песні былі знаёмыя слухачам па абодва бакі мяжы».

Таксама я папрасіў гітарыста і вакаліста гурта «СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!» #Мікалая Скрабца прадставіць мінскай публіцы сваю каманду, якая ўжо мае адзін жартаўлівы тытул: «уладальнік самай доўгай назвы ў беларускай рок-музыцы»: «Мы працуем ужо два с паловай гады. Нам яшчэ шмат трэба будзе зрабіць для росту нашай вядомасці. Трэба таксама пашырыць нашу канцэртую геаграфію, чым мы зараз цесна заёмаемся. У нас не так даўно былі канцэрты не толькі ў Гародні, але і Віцебску, вось цяпер у Мінску. У планах выданне дэбютнага альбома, хоць у нашай фанатэцы ўжо ёсць два максі-сінгла з нашымі песнямі.

У адносінах да маладых гуртоў бывае кажуць: яны ў пошуку. Але ў нашым гурце скалалася асноўная прынцыповая пазіцыя: мы граем і спяваем стаадсоткава на роднай мове. Гэта не абмяркоўваецца, бо ўся наша творчасць па-беларуску. А што датычыцца стыля музыкі, то мы граем альтэрнатыўны metal з дамешкам рэп-кору. Вось гэтую стылістычную аснову мы ікнёмся разнастаіць элементамі панк-року і рок-н-рола. Тэксты і мелодыі да нашых кампазіцый ствараю я. Хоць у нас ёсць і іншыя прыклады: у нашым рэпертуары ёсць, напраклад, кавер на Джорджа Майкла #«Carelles Whisper» да якога я з арыгіналу напісаў беларускі тэкст».

Пакуль вялася наша размова з гасцямі, канцэрт па законах гасціннасці распачалі сталічныя каманды. І гэта быў гурт «Monkey Bite», які выйшаў на сцэну з вакалістам «Тлушча» Паўлам Белым. Той замяніў асноўнага спевака, які ў гэты час не змог трапіць на канцэрт. Можа з-за англамоўнай назвы, можа па іншых прычынах, але мяне асабіста «Monkey Bite» знаёмы быў мала. Але першыя ўражанні ад прафесінага выканання, ладных мелодый і рытмікі песень былі вельмі прыязнымі. Асабліва, калі музыканты «Monkey Bite» «ўжывую» прадставілі свой гіт, вядомы па ратацыі ў інтэрнэце -- #«Ніколі». Мае асабістыя станоўчыя ўражанні былі падмацаваны апладысментамі слухачоў. Гэтыя эмоцыі былі ўзмоцнены і іншымі спевамі гурта «Monkey Bite», якія пры належнай ратацыі моглі б прэтэндаваць на добрыя водгукі крытыкаў і ўвагу слухачоў: «Каралева», «Камяні», «Зорка»…

Пасля гарачага сэта «Monkey Bite» Павел #Белы ўзяў гітару і заняў месца фронтмэна ў сваім «родным» гурце «Тлушч», які працягнуў меладычна-рок-н-рольную хвалю ў клубе Il Bisonte. Хочацца адзначыць такія іх песні, як #«Паміраць сабраўся, а жыта сей», #«Барселона», #«Lida Sneakers» і іншыя рок-кампазіцыі, якія даказвалі, што гурт «Тлушч» дасягнуў добрага выканаўчага ўзроўню, а іх песні вартыя гучаць на буйных радыстанцыях і фэстах. Адным словам, мінскія музыканты сваёй энергетыкай стварылі для гасцей з Гародні добрыя ўмовы для працягу канцэта.

Таму з цікаўнасцю і адабрэннем публіка чакала заслужаных панк-рокераў з гурта «Тлуста Луста». Пакуль музыканты рыхтавалі інструменты і апаратуру, ўдалося разглядзець новы імідж Кірілы і яго калегаў – гатычна-панкавы, у старых традыцыях -- з чорным майкапам і павязкамі, з неверагоднай даўжыні чубамі…

Першыя візуальныя ўражанні змяшаліся з гукавой хваляй старога панк-року. Кірыла Богуш па традыцыі суправаджаў новыя песні ад гурта «Тлуста Луста» працяглымі і дасціпнымі каментарамі, якія толькі дадавалі добрага настрою слухачам. Што тычыцца новай праграмы -- «Donar-Frik-Tour-2015», то гэты музычны матэрыял можна назваць крокам да каранёў панк-року, хоць і з беларускім ухілам. Гэтыя рытміка-меладычныя акцэнты добра адчуваліся ў першай кампазіцыі сэта гурта – каверы на гіт #N.R.M. #«Трактар», у якім зліліся магутная энергетыка, цягучае гітарнае гучанне і рытмічнае буйства ўдарных інструментаў. І, безумоўна, не абыйшлося без спецыфічнай сатыры і гумару, у якіх гурт «Тлуста», як кажуць гарадзенцы, «велькі» спецыяліст. Музыканты пераканаўча прадэманстравалі яго ў такіх панк-скэтчых, як #«Саладуха», «Беражце мужчын» і «Хачу мужа»… Затое, слухачы былі задаволеныя!

Сваіх землякоў панкаў актыўна і гучна падтрымалі музычныя экстрэмалы з гурта «СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!» Музыканты набылі вядомасць пасля выпуску двух максі-сынгаў #«Спроба першая» і #«Сэрца разбітае». Кампазіцыі з гэтых рэлізаў і былі выкананыя на гэтым сумесным канцэрце. Тыя, хто знаёмы з творчасцю каманды, пазнаў такія спевы, як #«Мой лёс», «Хлусня», «Попел» -- сур’ёзных, філасофскіх па зместу і, меладычных па кампазіцыі. Хоць, канешне, рэп-кор – гэта больш рытмічная чытка тэкста, чым меладычныя хады. Але гурту ўдавалася знаходзіць баланс паміж энэргічным выкананнем і сэнсавым напаўненнем твораў. Што вялікая рэдкасць для адэптаў гэтага экстрэмальнага музычнага напрамку.

У рэшце рэшт, пасля заканчэння гарадзенска-мінскага канцэрта-спліта склалася ўражанне, што нашыя госці – гурты «Тлуста Луста» і «СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!»-- вартыя прадстаўнікі і пасланцы рэгіянальнага рок-руху Гарадзеншчыны. Радасна, што гэтыя музыканты, як і шмат іншых па ўсёй краіне, крыніцу сваёй творчасці і натхненне знаходзяць у нацыянальных традыцыях, у мелодыцы роднай #беларускай мовы.

АнатольМяльгуй

http://novychas.by/kultura/jak_rokiery_muzycny_most_pamiz/

 

Просмотров: 819 | Добавил: FMM | Теги: N.R.M. Трактар Il Bisonte, СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры! Тлушч, Кірыла Богуш, Мікалай Скрабец, lombard, Monkey Bite, Тлуста Луста, Павел Белы | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz