Суббота, 2024-04-20, 2:01 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Сентябрь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Главная » 2016 » Сентябрь » 17 » In memorian: Аляксей Кароль
11:51 PM
In memorian: Аляксей Кароль

Дзеля памяці, дзеля будучыні…

Мінулая пятніца ў летапісе рэдакцыі штотыднёвіка «Новы час» застанецца незабыўнай: у гэты дзень супрацоўнікі рэдакцыі, аўтарскі калектыў і сябры выдання ў памяшканні Беларусскага прэс-клуба ўспаміналі рэдактара «Новага часу», вядомага гісторыка і даследчыка Аляксея Караля, якога ўжо год з намі няма. Таксама гэтая дата супала з днём народзінаў 500 нумара штотыднёвіка «Новы час», які застаецца адным з аўтарытэтных беларускіх выданняў аналітычнага накірунку.

Рэдактар «Новага часу» А.Колб, якая распачала памятную вечарыну, адзначыла тое, што дасюль яшчэ не верыцца, што Аляксея Сцяпанавіча з намі няма, здаецца, ён падлечыцца і вернецца да нас, але, нажаль, цудаў не здараецца. Таму спадарыня Аксана запарсіла ахвочых падзіліцца ўспамінамі пра дарагога ўсім нам чалавека.

Першым да мікрафона выйшаў старшыня БСДП Мікола Статкевіч, якія ўспомніў часы, якія ён праводзіў за кратамі, як ён сам, з аднаго боку, і Аляксей Сцяпанавіч са свайго змагаліся за тое, каб «Новы час» дастаўлялі ў Жодзінскую калонію, дзе ён адбываў пакаранне па палітычных матывах. Гэта ім удалося і М.Статкевіч атрымліваў выданне і с задавальненнем чытаў палітычную і міжнародную аналітыку, якой так не хапала за кратамі.

Ужо пасля таго, як я выйшаў на волю, -- адзначыў М.Статкевіч, -- А.Кароль апублікаваў матэрыял да майго дня народзінаў. Грунтоўны, з нотамі яго фірмовай іроніі… Калі я даведаўся пра яго хваробу, то не мог сабе ўявіць, што аўтар гэтага матэрыялу ў гэты час мужна змагаўся з цяжкай хваробай. «Калі мне паведамілі пра гэта ў мяне на вачах з’явіліся слёзы», – дадаў Мікола Статкевіч.

Былы старышня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М.Грыб нагадаў сумесную працу з А.Каралём ў складзе адмыслова створнага Нацыянальнага выканаўчага камітэту пад кіраўніцтвам Г. Карпенкі, працу ў рабочай групе па выпрацоўцы Канцэпцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, якая назвалася «Стратэгія для Беларусі». І хоць гэтыя дакументы праігнараваліся ўладамі, але ў будучым яны змогуць быць грунтам для далейшага ўдаскальвання закладзеных ў гэтым дакументе ідэй і прапаноў.

Доктар гістарычных навук, прафесар Л.Лыч распавёў прысутным пра маладыя гады Аляксея Караля, яго вучобу і сумесную працу ў Інстытуце гісторыі АН БССР, пра яго станаўленне, як беларускамоўнага вучонага.

Новаабраны дэпутат ВС Рэспублікі Беларусь А.Анісім нагадала прысутным той шлях, які прашоў калектыў «Новага часу» да свайго 500-га нумару. Сп. Анісім нагадала ролю ў рэгістрацыіі выдання Н.С.Гілевіча і пра тую вялікую працу, якую зрабілі галоўныя рэдактары «НЧ» К.Тарасаў і А.Кароль, дзякуючы якому «Новы час» набыў нове дыханне і шмат зрабіў для кансалідацыі нацыянальнай інтэлігенцыі. «Аляксей Кароль парупіўся пра «Новы час» так грунтоўна, што выданне не спыніцца, «Новы час» будзе ісці далей» -- адзначыла А.Анісім.

Тэму ўспамінаў пра паплечніка і выдатнага журналіста, дзякуючы якому «Новы час» набыў «другое дыханне», працягнулі былы суддзя Канстрытуцыйнага суда, прафесар М.Пастухоў, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» А. Бяляцкі, страшыня БАЖ Ж.Літвіна, публіцыст А. Тамковіч, фотамастак Г.Ліхтаровіч, які завяршыў свае ўспаміны вершам, прысвечаным памяці А.Караля…

Усе ўдзельнікі мемарыяльнай сустрэчы, здавалася, прыгадвалі свае асабістыя ўспаміны пра легендарнага рэдактара «Новага часу», пра што шчыра дзяліліся ўспамінамі ўжо ў кулуарах Беларускага прэс-клуба

А тым часам на яго сцэну выйшлі беларускія музыканты, пра творчасць якіх можна прачытаць на старонках штотыднёвіча. Распачаў музычную частку вечарыны вядомы беларускі мастак і калекцыянер, аўтар і выканаўца А. Плесанаў, які праспяваў некалькі песень грамадзянскага гучання.

Музычную эстафету працягнуў фолк-гурт Vuraj пад кіраўніцствам С.Доўгушава, удзельнікі якога паравадалі слухачоў сучаснымі апрацоўкамі беларускіх народных песень.

Асабліва вылічалася на агульным музычным палатне гучанне ліры С.Доўгушава. Аўтарскія песні ў выкананні Андрэя Сенькевіча завяршылі вечарыну «Новага часу» на лірычнай ноце і суправаджаліся шчырымі апладысментамі прыстуных.

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/hramadstva/dzelja-pamjaci-dzelja-buduczyni-fota

Просмотров: 651 | Добавил: FMM | Теги: Новы Час, Літвіна, Лыч, Кароль, Грыб, Пастухоў, Анісім, Статкевіч, Тарасаў, Бяляцкі | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz