Четверг, 2024-04-25, 5:27 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июль 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Главная » 2016 » Июль » 31 » Гурт «Верасень»: што такое стымпанк па-беларуску?
2:50 PM
Гурт «Верасень»: што такое стымпанк па-беларуску?

Гурт «Верасень»: што такое стымпанк па-беларуску?

Карэтны дворык у Верхнім горадзе на некалькі гадзін стаў арэнай музычнай прэм’еры новага незвычайнага стылістычага рок-напрамку – стымпанку, які прадставіў слухачам гурт «Верасень» і яе салістка, аўтар тэкстаў і мелодый Вольга Акуліч. Стымпанк (ад англ. steam (пара) + punk) – эстэтычны напрамак у навуковай фантастыцы, звязаны з імаверным развіццём чалавечай цывілізацыі на аснове паравых тэхналогій і рэалій віктарыянскай эпохі.

Але гэта такі вонкавы антураж музыканатаў, які ў асноўным арыентуюцца на такія музычныя стылі, як дарк-вэйв, індастрыел і арт-рок. Таму многія музыканты гэтага музычнага напрамку з‘яўляюцца прыхільнікамі складаных музычных формаў і сур’ёзнага падыходу да тэкстаў песень. Філасофскае асэнсаванне з’яў навакольнага жыцця, рамантызм, -- а бывае сарказм і гумар, -- ствараюць станоўчы эмацыянальны фон для выканаўцаў стымпанка.

Перад пачаткам канцэрта гурта «Верасень» яе лідар Вольга Акуліч, калі прадстаўляла слухачам гурт, адзначыла: «У нас ўсё крыху інакш. У нас зусім іншыя абставіны, мода. Карацей, мы нязвыклыя для многіх з вас, шаноўныя слухачы. Але мы паспрабуем зразумець вас, а вы -- нас!»

Вольга Акуліч адзначыла, што гэты канцэрт адбываецца ў рамках праекта «Пешаходка», які ладзіўся ў Верхнім горадзе. А адна з важнейшых мэтаў музычнай сустрэчы з гуртом «Верасень» -- збор сродкаў для праекта дапамогі дзецям з невылечнымі хваробамі «Галоўнае жаданне», якім апякуецца краўдфандынгавая платформа «MaeSens»…

Калі слухачы ахінуліся ў акустычную атмасферу першай кампазіцыі гурта «Верасень» -- «Яблык», то адразу склалася ўражанне, што гурт шукае сваё гучанне ў канонах арт-рока. Тут слухачоў зацікавілі, а месцамі і ўзрушвалі, гітарныя сола Арцёма Лабіна і клавішныя партыі Анастасіі Лабінай, дружная ігра рытм-секцыі ў складзе Зураба Кутатэладзэ (бас) і Аляксея Кулеша (бубны). І новае гучанне было даволі адрознае ад звычнага слухачам камернага, якое дымініравала ў«Верасня» ў мінулым.

А вось многія з кампазіцый гурта і Вольгі Акуліч былі ўжо знаёмыя слухачам па ранейшым запісам і кружэлкам. Таму гэтыя кампазіцыі, сярод якіх «Мора», «Лета», «Смутак», «Запалі агонь», «Нешта не так», «Цябе няма», «Сцеражыся!» былі сустрэчаны і праводзіліся шчырымі апладысментамі тых, хто наведаў ў гэты вячаровы час Карэтны дворык. Ну а такія рытмічныя кампазіцыі гурта «Верасень», як жаночы дваравы рок-н-рол «Абцасы» і жартаўлівая «Песня жанчыны-кілера» сталі сапраўднымі гітам гэтага канцэрта і фонам для скокаў пад менскім небам.

Пасля завяршэння канцэрта гурта «Верасень», што адбываўся ў рамках праекта «Пешаходка», многія маладыя слухачы доўга не разыходзіліся, напаўнялі скрынку для ахвяраванняў сродкамі для здзяйснення дзіцячых мараў. Таксама гэта быў час пытанняў і адказаў на іх, час сэлфі з новымі зоркамі беларускай рок-музыкі. Няхай сабе і не вельмі звыклымі…

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/jak-verasen-sprabavau-zdzejsnic-mary-hvoryh-dzja

Просмотров: 567 | Добавил: FMM | Рейтинг: 4.7/3
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz