Суббота, 2024-04-20, 4:00 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Главная » 2012 » Ноябрь » 12 » Гурт Re1ikt запрашае на сяброўскі канцэрт 15 лістапада
9:45 PM
Гурт Re1ikt запрашае на сяброўскі канцэрт 15 лістапада


Прэс-канферэнцыя, прысвечаная новаму праекту "СТАрт”, які распачаўся дзякуючы дапамозе прыватнай кампаніі "СТА Логістік”, прыцягнуў пільную ўвагу журналістаў шматлікіх дзяржаўных і недзяржаўных стродкаў масавай інфармацыі. І гэта не дзіўна: бадай, упершыню перспектыўны
metal гурт Re1ikt атрымаў магчымасць заявіць пра сябе пры дапамозе бесплатнага канцэрта. Перавага такога кроку відавочная – у гэтым выпадку нашмат большая колькасць слухачоў, якія запоўняць канцэртную залу, даведаюцца пра музычныя эксперыменты маладых выканаўцаў, а на зэканомленыя грошы яны змогуць набыць сольныя дыскі і DVD гэтага гурта. З іншага боку "падарункі псуюць сэрца” (Эклезіяст, гл.7), таму ёсць верагоднасць таго, што некаторыя слухачы, асаблібліва не вельмі багатыя, не захочуць больш плаціць горшы за квіткі... Але удзельнікі гурта Re1ikt не вельмі баяцца нейкіх негатыўных наступстваў канцэрта ў клубе Re:Public і будуць рабіць усё, каб слухачы пазнаёміліся з перавыданнем альбома гурта "Рэкі прабілі лёд” і live-DVD "Крыгаход”, якія не так даўно выйшлі на фірме "VIGMA”. Прадстаўнік гэтай кампаніі А. Багдасар’ян падкрэсліў, што альбом "Рэкі прабілі лёд” гурта Re1ikt выдаецца яго фірмай у супрацоўніцтве з БМА group ужо другім накладам. Першы наклад аказаўся запатрабаваны ў слухачоў і хутка знік за паліцаў фірмовых музычных крам. Сапраўды, прабіў лёд слухачскага недаверу адносна сапраўды беларускіх па духу рок-выканаўцаў.

Лідэр гурта Re1ikt А. Дземідзенка заўважыў, што музычны матэрыял  гэтага альбома быў гатовы ўжо ў 2009 годзе і толькі ў 2011 годзе пабачыў свет. З ім музыканты былі на гастролях ў розных рэгіёнах Беларусі (Мар’іна Горка, Слуцк, Гомель), в таксама ў Літве, Польшчы, Украіне. І новы канцэрт гурта будзе насіць рысы своеасабівай справаздычы перад слухачамі. У гэтым гурту Re1ikt дапамогуць сябры-музыканты Сяргей Долгушаў (Vuraj) і Паліна Дулінец (Rokash), а таксама артысты эсктрым-тэатра "Берсерка” і арт-праекта "Ілюзіён”.

Па прызнанні музыкантаў у кампазіцыях гурта Re1ikt можна адчуць уплыў такіх такіх стылістых напрамкаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Але гэтыя адзначэнні творчасці гурта Re1ikt, якія раз за разам мільгацяць у музычных рэцэнзіях і аглядах, гэта толькі совеасаблівыя "тэгі” для большай арыентаванасці слухачскай аўдыторыі, якой патрэбна ведаць, што іх чакае ў канцэртнай зале.
Самі ж выканаўцы зыходзяцца ў адной думцы, што іх музыка найбольш адпавядае тэрміну "беларускі рок”! Гэта пацвердзілі і замежныя слухачы: альбом гурта
Re1ikt "Рэкі прабілі лёд” быў дасланы ў шматлікія спецыялізаваныя выданні, дзе атрымаў высокую адзнаку рэцэнзентаў. Нават, больш прыхільную, чым некаторых айчынных аглядальнікаў. Хто мае рацыю ў гэтай завочнай спрэчцы, слухачам вырашаць на канцэрце.

Ён адбудзецца 15 лістапада ў 19.00 па адрасе:

Клуб Re:Public, г. Мінск, вул Прытыцкага, 62 (ст. метро "Кунцаўшчына”), тэлефон для даведак + 375 29 11033535

Больш інфармацыі ёсць тут : http://www.re1ikt.com

 

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1441 | Добавил: FMM | Рейтинг: 1.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz