Пятница, 2024-04-19, 4:44 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Главная » 2015 » Ноябрь » 28 » Геній з таўром «беларускі нацыяналіст»
7:50 AM
Геній з таўром «беларускі нацыяналіст»

Геній з таўром «беларускі нацыяналіст»

У гэтыя дні па ўсёй краіне ўспамінаюць выдатнага беларускага раманіста, паэта, патрыёта і гуманіста Уладзіміра Сямёнавіча #Караткевіча. 26 лістапада яму б споўнілася 85 гадоў. Таму ўсе, каму блізкая творчасць пісьменніка – сям’я, калегі па літаратурнаму цэху, чытачы ў гэтыя дні ўспамінаюць гэтага незвычайнага і таленавітага творцу.

Памятныя сустрэчы адбыліся ў музеі У. Караткевіча, у #Воршы, ў горадзе #Гродна, які абяссмероціў Уладзімір Караткевіч у сваім рамане #«Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і ў Мінску, дзе жыў і стварыў свае шэдэўры Уладзімір Караткевіч. А яшчэ чытачоў чакае запланаваныя паказы мастацкіх слухак і відэафільмаў да гэтай даты, выхад новых тамоў Поўнага 25-томнага збору твораў У.Караткевіча…

Нагадаць пра асабу Караткевіча, яго ўплыў на фарміраваанне беларускай нацыі і сённяшняе значэнне яго творчсці для маладога пакалення чытачоў паставілі сабе за мэту арганізатары сустрэчы чытачоў і літаратараў, прысвечанай 85-м угодкам з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Гэтая імпрэза стала магчымай дзякуючы ініцыятыве #Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яго старшыня, галоўны рэдактар часопіса #«Дзеяслоў» Барыс #Пятровіч і распачаў вечарыну. Ён, у першую чаргу, адзначыў, што Уладзімір Караткевіч не дажыў да незалежнасці Беларусі, але для гэтай мэты ён зрабіў больш, чым многія яго сучаснікі-літаратары. На творах гэтага пісьменніка ўзгадавалася не адно пакаленне беларускіх пісьменнікаў і чытачоў. Нажаль, -- зазначыў Б.Пятровіч, -- Караткевіч амаль не пакіруў дзеннікавых запісаў. Таму мы менш ведаем пра яго чалавечыя якасці. Але ў апошнім нумары часопіса «Дзеяслоў» усё ж прыадчыняецца і гэтая стронка жыцця пісьменніка: на яго стронках надрукаваны «Дзённік 1965-1966 гадоў», у якім важнай часткай з’яўляецца апісанне сумеснага падарожжа У.Караткевіча, Рыгора #Барадуліна і Геннадзя #Кляўко на Далёкі Ўсход, цяжкія моманты працы на раманамі і сэнарыямі да фільмаў па іх. Гэты надзвычай цікавы артэфакт рэдакцыі перадала пляменніца У.Караткевіча Алёна Сінькевіч, якая сама ўзялася падрыхтаваць да друку гэты рукапіс.

Прайшло ўжо трыццаць гадоў з дня смерці пісьменніка, -- са скрухай зазначыў Б.Пятровіч, -- але і да гэтага дня мы не маем ні помніка, ні вуліцы у гонар Уладзіміра Караткевіча (звычайная адгаворка ў гэтым выпадку: маўляў, такая вуліца ў Мінску ўжо ёсць, Д.Караткевіча-падпольшчыка). Таму падчас шахматнага турніру СБП нарадзілася ініцыятыва, звярнуцца ў Мінскі гарадзкі выканкам з прапановай назваць новую вуліцу іменем аднаго з герояў аповесці Каракевіча #«Ладдзя роспачы» #Гервасія Вылівахі, які таксама быў шахматыстам. Такая практыка існуе па ўсёй Еўропе: у адным з гарадоў #Галандыі ёсць вуліца Ганны Гарэнінай, а ў #Варшаве –вуліца Віні-Пыха…Трэба адзначыць, што гэтая прапанова выклікала дыскусію: а як жа #Юрась Братчык ці #Алесь Загорскі – не менш значныя і фактурныя героі Караткевіча? Таму была агучана іншая прапанова – стварыць скульптурную алею гурояў У.Караткевіча і адкрыць бульвар яго імя. Усе разумеюць, што гэтыя прапановы накіраваны ў далёкую будучыню, бо ў цяперашняй сітуацыі такія праекты выглядаюць нерэальнымі.

Забягаючы наперад адзначу, што вядомы беларускі скульптар і грамадскі актывіст #Г.Лойка падчас вечарыны зладзіў прэзентацыю мадэлі помніка Гервасію Выліваху, якая была прыхільна ацэнена знаўцамі аповесці «Ладдзя роспачы». Іншыя ж ахвотна фатаграфаваліся на фоне бронзавага Гервасія…

Далей слова было прадастаўлена паэту і грамадскаму дзеячу Сяргею #Законнікаву, які падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчы з пісьменнікам у бацькоўскай хаце Сяргея Іванавіча на Вушаччыне, распавёў пра цёплыя адносіны Караткевіча да яго малой дачкі, якая калі вырасла, стала самай адданай чытачкай і прыхільніцай таленту Ўладзіміра Сямёнавіча.

Пісьменнік Уладзімір #Арлоў толькі вярнуўся з Воршы, дзе ў музеі Уладзіміра Караткевіча адкрылася выстава Беларускага саюза мастакоў #«Зямля пад белымі крыламі -- 2015», дзе прыйшлі іншыя мерапрыемствы, прывечаныя 85-м угодкам з дня нараджэння іх выдатнага земляка. Уладзімір Аляксеевіч падзяліўся з прысутнымі сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Караткевічам, успомніў тыя рысы характару, якія найбольш урэзаліся ў памяць – яго любоў да роднай Беларусі, неўрымслівы характар даследчыка, прыязнасць і таварыскасць.

Леанід #Дранько-Майсюк заклікаў памятаць не толькі вялікага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, але і тых, хто ў час панавання савецкай цэнзуры дамагаўся выдання раманаў і аповецяў Караткевіча, як у Беларусі, так і ў маскоўскіх выдавецтвах. Тут Леанід Васільевіч узгадаў прозвішчы тагачаснага дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» М.Ф.#Дубянецкага, які выдаў ў той час неверагодным 60-тысячным накладам забаронены раман У.Караткевіча #«Нельга забыць», тагачаснага ўплывовага работніка ЦК КПБ А.Т.#Кузьміна, які часта дапамагаў Караткевічу, апекаваўся ім, перакладчыцу В.Н.#Шчадрыну, якая спрыяла выхаду раманаў і аповесцяў беларускага пісьменніка ва ўплавовых савецкіх выдавецтваах і часопісах. Гэта было надзвычай складана, бо ўжо тады на пісьменніку было таўро «беларускі нацыяналіст».

Паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір #Някляеў засяродзіўся на грамадзянскім гучанні і ўплыву творчасці У.Караткевіча на фарміраванне беларусаў, як нацыі. І хоць сёння беларускасць, як частка самасвядомасці асобы, праходзіць цяжкія выпрабаванні, высокае Слова Караткевіча застаецца адным з асноўных складнікаў станаўлення хрыбта нацыі. У пацвержанне сваіх словаў паэт прачытаў верш #«Хадун», прысвечаны памяці У.Караткевіча.

Вельмі ўважліва і спагадліва ўсё, хто трапіў у галерэю Ў, слухалі ўспаміны пляменніцы У.Караткевіча #А.Сінькевіч, якая захавала для будучых чытачоў #«Дзённік 1965-1966 гадоў» і падрыхавала рукапіс для друку. Чытачам было цікава даведацца, чаму так доўга гэты рукапіс не трапляў на старонкі перыядычных выданняў, як у гэтым «Дзённіку» адлюстраваны характар Уладзіміра Сямёнавіча. Як спадчыніца гэтага рукапіснага з малюнкамі фаліянту, спадарыня Алена хацела сама падрыхтаваць яго да друку, таму шмат і доўга працавала ў бібліятэках, архівах, пазнаёмілася з біяграфіямі многіх асобаў беларускай культуры таго часу. І вось пасля шматгадовай даследніцкай працы А.Сінькевіч, «Дзённік» можа стаць яскравым дадаткам да творчай спадчыны вялікага пісьменніка.

Падчас вечарыны з нагоды 85-х угодак з дня народзінаў У.С.Караткевіча ўвесь час гучалі ягоныя вершы і песні, якія для сабраўшыхся выканалі барды #Алесь Камоцкі і #Анатоль Івашчанка, дуэт #«Нельга забыць». Трэба заўважыць, што юбілей любімага ўсімі беларусамі пісьменніка адзначаецца ў асноўным намаганнямі грамадскасці. І, думаю, гэта б спадабалася самому Уладзіміру Сямёнавічу, які не вельмі прыхільна ставіўся да афіцыёза і прамоваў па паперцы…

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/hjenij_z_taurom_bielaruski_nac/

Просмотров: 995 | Добавил: FMM | Теги: Івашчанка, Пятровіч, Дранько-Майсюк, Някляеў, Законнікаў, Арлоў, Камоцкі, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Уладзімір Караткевіч | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz