Пятница, 2024-03-29, 2:50 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Июнь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Главная » 2012 » Июнь » 2 » “Гальшанскі замак-2012”: адкрыты ўрок рыцарства
9:12 AM
“Гальшанскі замак-2012”: адкрыты ўрок рыцарства

Фестывалі

"Гальшанскі замак-2012”: адкрыты ўрок рыцарства

                          (плюс фотарэпартаж)

 Адна з самых важных задач фестывалю "Гальшанскі замак”, якую паставілі перад сабой арганізатары, — прыцягненне ўвагі дзяржаўных і прыватных структур да лёсу гэтай пярліны сярэдневечнага абароннага дойлідства, якая, па словах знанага даследчыка сярэдневечча М.Ткачова, з’яўляецца "ілюстрацыяй тых змен у архітэктруры, якія адбыліся на працягу стагоддзяў”. Фэст праводзіцца не толькі для папулярызацыі старонак гісторыі гальшанскай зямлі і яе выдатных асоб – князёў Гальшанскіх і пачынальнацы дынастыі Ягелонаў Сафіі Гальшанскай ў прыватнасці, але і для актывізацыі больш кантрэтных спраў. Галоўная з іх – аднаўленне Гальшанскага замка. Праўда, у гэтай высакароднай справе важна заставаца рэалістамі: хоць замак яшчэ магчыма аднавіць, але дзеля гэтага неабходна шмат падрыхтоўчай працы. Цяпер актуальнай застаецца кансервацыя таго, што ў будучым можа стаць падставай для паўнавартаснага аднаўлення замка.

Пра гэтую праграму і шляхі яе рэалізацыі ішла размова падчас прэс-канцерэнцыі, у якой удзельнічалі намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама А.Саванец, старшыня Гальшанскага сельскага выканаўчага савета В.Коўзан і кіраўнік праекта па даследванню і аднаўленню замка І. Раханскі. Журналісты і ўдзельнікі фестываля "Гальшанскі замак” з цікаўнасцю даведаліся пра тыя захады, якія робяцца для выратавання ўнікальнага помніка сярэдневечнай архітэктуры. З цяперашнім станам навукова-даследчых работ па вывучэнню гісторыі і стану замкавых сцен і вежаў для мясцовых жыхароў і гасцей мястэчка была створана тэматычная выстава "Гальшанскі альфабэт”, з якой можна было пазнаёміцца ў сельсавеце. Вынік прэс-канферэнцыі падвёў намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкамa Аляксандр Анатольевіч Саванец, які падкрэсліў: "Праект па аднаўленню Гальшанскага замка быў унесены ў дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі” і таму мы пачалі працу над рэалізацыяй пачатковай яго часткі -- праекта "Дух рамантычных руін”, які з’яўляецца ўнікальнанай спрабой віртуальнага ўзнаўлення тагачаснай эпохі, калі тут жыла Сафія Гальшанская.” Спадзяемся, што пасля віртуальнай часткі надыйдзе і чарга рэстаўрацыйна-аднаўленчай. І ўжо зроблены першыя крокі да гэтай стадыі. Прынамсі, пачалося добраўпарадкаванне замкавай тэрыторыі і выкашана двухмятровая трава, што паспрыяла турыстам, якія больш актыўна наведвалі вежы, былыя залы і пакоі замка.

Пашырэнне ведаў пра эпоху Соф’і Гальшанскай і гістарычных падзей, звязаных з мястэчкам, якія папярэднічалі з’ўленню дынастыі Ягелонаў, былі прысвечаны тэатралізаваныя пастаноўка "Сватаўство Ягайлы да Соф’і Гальшанскай” і "Каралеўскае вяселле” ў выкананні тэатра "Падарожжа ў сярэдневечча” з горада Ліда. За выняткам некаторых недахопаў і зацягнутасцей у сцэнічнай дзеі, пастаноўка выклікала жывую цікаўнасць і апладысменты тых, хто завітаў на адкрыццё ІІІ фестывалю "Гальшанскі замак”.

Aсаблівая ўвага мясцовых жыхароў і турыстаў, якія ў гэты дзень трапілі на свята, была аддадзена музычна-харэаграфічнаму спектаклю "Карнавал стагоддзяў”, які і надаў тэматычную скіраванасць усяму сёлетняму фэсту ў Гальшанах. Маладыя і гожыя танцоркі і танцоры з тэатраў сярэдневечнай культуры "Фламея” і "Яварына” нагадалі гледачам, што  і як танчылі людзі ў часы Сярэдневечча. Ну, а ўдзельнікі клуба "Залатая шпора” запрашалі прысутных на шляхецкія балі, якія праводзіліся напярэдадні руска-французкай вайны 1812 года. Далей танцавальнае шоу перарасло ў сапраўдны баль каля муроў Гальшанскага замка, на якім уже жадаючыя змаглі павальсіраваць з маладымі паненкамі і стромкімі ўланамі. Увогуле, рэканструкцыя і знаёмства з рэаліямі эпохі вайны 1812 года – навінка сёлятняга "Гальшанскага замка”.

А ў гэты час на фестывальных пляцоўках адбываліся цікавыя дзеі з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі. На іх можна было пабачыць прадстаўнікоў розных прафесій і як яны працавалі ў часы Сярэдневечча. Ля муроў Гальшанскага замка разгарнулі свае варштаты ткачы, ганчары і кавалі, якія прапаноўвалі жыхарам мястэчка і гасцям навучыцца азам прафесіі, сваімі рукамі вырабіць рэч, якая будзе доўгія гады нагадваць пра фэст. Пра тое, што Сярэдневечча было, усё ж было не такім рамантычным перыядам у гісторыі чалавецтва, нагадвалі хмуры кат, які запрашаў ахвотных у клетку-катоўню і каларытны мніх, што побач гандляваў індульгенцыямі.

Дзяцей, якіх у гэтым годзе было на фестывальных пляцоўках непараўнальна больш, зацікавіла магчымасць самім паўдзельнічаць ў рыцарскіх спаборнітвах. Дзеля гэтага ім прыходзілася апранаць цяжкія кальчугі, рыцарскія шлемы і фехтаваць сярэдневечным мячом. І трэба было бачыць, з якім непадробным імпэтам хлопчыкі і дзяўчынкі ішлі да спаборніцтваў, негледзячы на вялікую вагу даспехаў. Безумоўна, гэты першы ўрок рыцартсва малыя будуць памятаць доўга і дай Божа, каб яны кіраваліся яго законамі ўсе жыццё!

У гэтым годзе асаблівая ўвага арганізатараў была нададзена правядзенню пешага і коннага рыцарскага турніру, у якім ўдзельнічалі некалькі дзесяткаў вояў. Безумоўна, гэта частка фэсту – найбольш выйгрышнаяа з-за свайго драматызму і дынамікі. Але хацелася б запытаць тых жа арганізатараў і ўдзельнікаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі: чаму каля сцен Гальшанскага замка вялі рэй крыжакі і іх памагатыя з ўсёй Еўропы – шматвякавыя ворагі нашай старажытнай Бацькаўшчыны? Такую "рэканструкцыю” ўзгаданыя раней Вітаўт і Ягайла, князі Гальшанскія, калі б маглі прысутнічаць на фэсце, не зразумелі б. О, тады сцеражыся вялікакняскага гневу!

Але вернемся на фестывальныя пляцоўкі, дзе ўсе ж дамінавала беларушчына і айчынная гісторыя. На замкавую сцэну адзін за адным выходзілі любімцы публікі – выканаўцы фальклорнай і сярэдневечнай музыкі, якіх так упадабала публіка Гальшан на мінулагодніх фестывальных канцэртах. а

Безумоўным лідарам слухацкай зацікаўленасці стаў гурт "Стары Ольса”, кіраўнік якога Зміцер Сасноўскі паспяваў вырашаць шматлікія арганізацыйныя пытынні, раздаваць аўтаграфы сваім прыхільнікам, рыхтавацца да выступлення з гуртом, а яшчэ са сваім "Opel-Масквічом” ўдзельнічаў у выставе рэтра-аўто. Але ўсе гэтыя турботы не адбіліся на якасці гучання і музыкі "Старога Ольсы”. Іх праграма складалася як з любімых слухачамі хітоў, так і твораў "Полацкага сшытка”, якія не так даўно ўвайшлі ў рэпертуар калектыка. Адну з кампазіцый музыканты прысвяцілі "сапраўднаму чалавеку сярэднявечча”, лідару гурта Nirvana Курту Кабэйну. Гэта знакамітая мелодыя XIII стагоддзя Ai Vis Lo Lop, асэнсаваная беларускімі музыкантамі ў постмадэрнісцкай стылістыцы з выкарыстаннем мелодый Кабэйна і яго гурта.

Атмасферу свята стваралі і іншыя гурты сярэдневечнай музыкі. Высокім выканаўчым майстэрствам грання на нямецкіх дудэльзаках і іспанскіх гаітах вылучаліся музыканты гурта CORNUCOPIA, якія традыцыйна абапіраліся на еўрапейскі рэпертуар. Але найбольш слухачы ўпадабалі выкананне гуртом CORNUCOPIA беларускай песні "Зялёны дубочак”. Вопытным музыкантам дабра дапамагалі і маладыя, менш вядомыя каманды – "Тутэйшыя” і "Яварына”. Апошні гурт з’яўляецца музычным калектывам аднаймённага танцавальнага тэатра.

Сапраўдны фурор на фестывалі зрабіў іншы малады гурт – UNIA, які ўпершыню быў госцем фэста "Гальшанскі замак”. Іх фолк-рок у сучаснай трактоўцы, з цяжкай, "гарматнай” рытм-секцыяй, вельмі спадабаўся гальшанцам і гасцям фэста, якія апантана танчылі пад іх рытмы, а потым некалькі раз выклікалі гурт UNIA "на біс”. Як тут не захапіцца маладой энергетыкай салістаў – маладых дзяўчатак і хлопца-волата, якія разам стварылі на сцэне сапраўднае рок-шоў! Ды й кампазіцыі, што ў гэты дзень гучалі са сцэны, безпройгрышныя народныя хіты: "Хлопец пашаньку пахае”, "Я скакала, я плясала...”, "Каваль”...

Калі фестывальную сцэну выйшлі музыканты фолк-мадэрн-праекта PAWA, то над Гальшанамі запанавала ноч. Цёмныя абрысы муроў і вежаў замка надалі іх сэту таямнічасці і нейкай тэатральнага змрочнасці. А яшчэ паспрыялі большаму жаданню ўдзельнікаў і гасцей фестывалю пабачыць абяцанае фаер-шоў, якое сваім іскрыстым святлом разагнала цені, што навіслі над замкавымі калонамі і скляпеннямі.

Анатоль Мяльгуй






























































































































Просмотров: 1280 | Добавил: FMM | Теги: ольса, унія, стары, замак, фламея, яварына, медыеваль, фэст, гальшаны | Рейтинг: 3.4/5
Всего комментариев: 1
1 Mike  
0
Соф'я Гальшанская на здымку (другі зьнізу) і на помніку (другі зьверху) - ну проста адно аблічча. А з княгіняй і каралевай Соф'яй на фота - уладальнік беларускага distro Ўладзімір Азёма. Вось яна, жызднь эўрапейская!

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz