Вторник, 2024-04-16, 11:58 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Декабрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Главная » 2015 » Декабрь » 9 » Гаючыя зёлкі ад гурта «Re1ikt»
8:32 AM
Гаючыя зёлкі ад гурта «Re1ikt»

Гаючыя зёлкі ад гурта «Re1ikt»

«Лекавыя травы» -- так завецца альбом гурта «Re1ikt», які не так даўно быў прэзентаваны слухачам ў клубе RE:PUBLIC. Гэтая праца музыкантаў «Re1ikt’а» стала адной з самых заўважных падзей гэтага года ў беларускай рок-музыцы. Тое, што гэта так, музыканты хацелі пацвердзіць і «жывой» прэзентацыяй «Лекавых траў».

Сотні маладых людзей, а таксама аматараў беларускага року больш сталага ўзросту, ў гэты вечар запоўнілі клубны танцпол і vip-зону ў чаканні той музыкі, якую яны ўпадабалі, праслухоўваючы новы дыск гурта «Re1ikt».

І вось іх чаканні дасягнулі апагею: слухачы адчулі пачатак музычнай дзеі пад назвай «Лекавыя травы», калі на сцэну падняўся адзін з сессіёных музыкантаў – гэта быў саліст гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў, які і распачаў праграму прэзентацыі акустычным intro. Выкарыстоўваючы патэнцыял народных духавых інструментаў, Сяргей ставарыў адпаведную атмасферу цудадзейнасці пахаў лекавых траў, гукаў леса і поля, напаўзабытых народных мелодый, якія гучалі ў яго выкананні рэхам далёкіх вякоў.

Атмасфернасці прэзентацыі альбома «Лекавыя травы» спрыяў і відэа-шэраг, які адлюстроўваў патаемныя сілы прыроды і духоўную моц захавальнікаў яе сакральных тайнаў. Пра іх музыкантам распавядала Зоня Ігнатаўна Рудзько – траўніца з вёскі Рэчань Любаньскага раёну, якая і натхніла музыкантаў на стварэнне гэтага альбома.

Пасля такога заглыблення ў генетычную памяць продкаў, слухачы, нібыта зрабіўшыся больш відушчымі, віталі з’яўленне на сцэне музыкантаў гурта «Re1ikt». Трэба адзначыць, што ў шматлікіх інтэрв’ю і рэцэнзіях на гэтую студыйную працу крытыкі аперыруюць такімі стылістычнымі вызначэннямі, як цяжкі рок, арт-рок і нават пост-рок. Усе яны ў гэтым пытанні маюць рацыю: кожны з гэтых стылістычных напрамкаў рок-музыкі прысутнічае (хоць і ў розных прапорцыях) у кампазіцыях гурта.

Але аддаць нечаму аднаму ў выпадку з «Re1ikt» не выпадае. Гурт мае свой адметны, арыгінальны музычны стыль, які патрабуе ўважлівага ўслухоўвання, суперажывання і эмацыянальнага кантакта. Тут і фальклорная аснова мелодый, і арт-рокавыя паліфанічныя аранжыроўкі, і цяжкія рыфы экстрэмальнага pagan-metal. Таму слухачы так упадабалі выкананне загалоўнай кампазіцыі альбома -- «Лекавыя травы», іншых фальклорных кампазіцый, такіх як «Хадзіла галота», «Люцэрна», «Дождж ідзець».

Падчас гэтай прэзентацыі ўзнікла жаданне падзіліцца адным назіраннем. Бывае здаецца, што сучасныя слухачы мала цікававяцца беларускімі рок-хітамі, а ўсё больш увагі надаюць замежным. Што часы, калі зала спявала з Лявонам Вольскім «Тры чарапахі» ці «Зямлю» ўжо незваротна мінулі. Але гэта не пра «Re1ikt»! Таксама, як і ў выпадку з N.R.M., маладыя слухачы разам з «Re1ikt’ам» спявалі словы песні «Зрушаны свет», якая, на мой погляд, можа прэтэндаваць на званне найлепшай кампазіцыі года. Гэтымі якасцямі разварушыць слухача валодаюць і іншыя творы гурта, якія былі выкананы імі на працягу прэзентацыі.

Што тычыцца складаных па аранжыроўках кампазіцый, створаных музыкантамі па матывах твораў класікаў беларускай літаратуры: «Балотныя агні» (паводле Я.Коласа) ці «Кабета інсекта» (па творах Я.Баршчэўскага), то яны, сапраўды, адпавядалі стылістычнаму вызначэнню арт-рока. Бо музычнымі сродкамі рок- і фолк-музыкі выканаўцы імкнуліся падкрэсліць іх літаратурную аснову.Тут трэба адзначыць кампазіцыйную выразнасць твораў, разнастайны рытмічны малюнак рытм-секцыі (за ўдарнымі на прэзентацыі працаваў лідэр гурта, бубнач Аляксандр Дземідзенка разам з басістам Змітром Наркевічам).

Асобна трэба вылучыць сцэнічны і гукавы авангард гурта: маю на ўвазе шыкоўныя гітарныя партыі Віталя Макшуна і харызматычны артыстызм вакаліста «Re1ikt’а» Уладзіміра Казлова, які, да таго ж, знаходзіў магчымасць падчас выканання песень зайграць сола на дудцы і духавым піана.

Яшчэ адно пацвержанне таго, што «Re1ikt» не саступіць беларускім рок-кумірам 90-х у папулярнасці, стаў конкурс фанатаў гурта, сярод якіх на сцэну выйшлі як маладзёны – хлопцы і дзяўчаты, так і людзі пачэснага ўзросту. Выканаць заданне – успомніць радкі тэкста адной з самых складаных у філасофскім плане кампазіцый альбома -- «Яшчарка», -- аказалась пад сілу многім. І вядучаму конкурса, лідэру гурта Rokash лагоднаму і дасціпнаму Лявону Казакову прышлося зрабіць аўтарытарныя захады, каб выявіць пераможцу фан-конкурса.

Пасля гэтага спаборніцтва, якое выклікала ў слухачоў ажыятаж і актыўнае абмеркванне, музыканты гурта «Re1ikt» працягнулі праграму прэзентацыі, але ўжо сваімі кампазіцымі з папярэдніх альбомаў. У прыватнасці, загучалі такія вядомы песні, як «Рэкі прабілі лёд», «Чаго ты, лося…», «Стары» (кавер на песню канадскага спевака і кампазітара Neil Young "Old Man").

Але час, адведзены на прэзентацыю альбома, хутка сканчаўся і лідэр гурт Аляксандр Дземідзенка з сумам нагадаў пра гэта, а таксама запрасіў ўсіх прыхільнікаў гурта «Re1ikt» на будучыя канцэрты, якія яшчэ абавязкова будуць у гэтым клубе. Таксама, Аляксандр папрасіў не разыходзіцца, бо ў фае RE:PUBLIC іх чакаюць фота- і аўтографсесіі, а таксама мерч па вельмі прывабных коштах – своеасаблівы калядны Blak Friday ад гурта «Re1ikt».

На заканчэнне прэзентацыя музыканты вельмі душэўна выканалі песню І.Лучанка на верш А.Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць…», якая стала цудоўным завершаннем гэтай прэзентацыі, хоць сам кавер не уваходзіць ў новы дыск гурта. Проста на развітанне моладзіь, спяваючы разам з музыкантамі, яшчэ раз падкрэсліла повязь слухачоў і беларускіх фолк- і рок-выканаўцаў мінулага і сучаснасці.

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/hajucyja_ziolki_ad_hurta_re1ik/

Просмотров: 1157 | Добавил: FMM | Теги: Лявон Вольскі, Ян Баршчэўскі, Алесь Ставер, Сяргей Доўгушаў, Rokash, Якуб Колас, Re1ikt, Лекавыя травы, Vuraj, Ігар Лучанок | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 1
1 Lichtar  
0
Ніла Янга яны здорава пераўвасобілі па-беларуску! Дый вакал ня горшы за славутага канадца. А мо і лепшы.

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz