Суббота, 2024-04-20, 5:34 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Март 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Главная » 2014 » Март » 10 » Фэсты
6:32 PM
Фэсты

Фолк-бамонд заве адзначыць Юр’е

Вядомы кампазітар і рок-музыкант, беларускі этнограф Юрый «Франц» Выдронак збірае айчынны фолк-бамонд у гонар старажытнага свята славянскага народнага каляндара – вясенняга Юр’я (Ярылы), пад час якога адбывалася адмыканне зямлі, адзначаўся сапраўдны пачатак вясны. Гэтае асучасненае фальклорнае свята будзе мець назву folk-bomond fest «Таўкачыкі на Юр’я» і адбудзецца 23 красавіка ў сталічным клубе RE:PUBLIC.

Пра тое, што будзе чакаць аматараў сучасных апрацовак нацыянальнага фальклора на folk-bomond fes’це «Таўкачыкі на Юр’я» нам распавядае сам арганізатар шоў Юрый Выдронак: «Непасрэдна ў клубе адбудзецца рэканструкцыя старажытнага абраду з сапраўдным юр’еўскім караваем, які спецыяльна да фэста спякуць у сяленскай печы і прывязць у сталіцу спявачкі з гурта «Глыбокія крыніцы» вёскі Закальное Любаскага раёна (мастацкі кіраўнік – Н. Мірэйчык). Гурт існуе больш за 70 гадоў і вызначаецца вельмі каларытнымі строямі і шчырым артыстызмам. Пры тым, калектыў захоўвае своеасаблівую аўтэнтычную манеру спеваў, якая, дарэчы, папоўніла спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Па народным ўяўленні абрад Юр’я з’ўляецца гарантыяй добрага ўраджаю, а значыць і паўнаты жыццёвай энергіі чалавека на працягу года. Рэканструкцыю абрада Юр’е правядуць народныя спявачкі з калектыва «Талака», а гледачы змогуць прыняць у ім удзелі дапамагчы ў яго правядзенні».

Трэба адзначыць, што ў folk-bomond fes’це «Таўкачыкі на Юр’я» прымуць удзел вядомыя беларускія фолк-выканаўцы, сярод іх – фолк-рок-гурт «Бан Жвірба» (Гомель), які прымалі ўдзел ў самых першых «Таўкачыках» у 2000 годзе, а таксама этна-эмбіент-гурт «Дзівасіл», сучасныя выканаўцы фальклору і дударскай музыкі – гурты «Ветах», «Талака», Натальля Матыліцкая, арт-фолк-гурты «Альтанка», Маша Яр и «Хоха бэнд». Упершыню на фэсце будуць прадстаўлены гурты BY CRY і «Літы Талер». У якасці хэдлайнера на фэсце выступіць легендараны фолк-рок-гурт URIA, які больш вядомы па гастрольных і фестывальных выступах на сцэнах Еўропы. Больш падрабязную інфармацыю пра folk-bomond fest «Таўкачыкі на Юр’я-2014» можна атрымаць, калі зайсці на асабістую інтэрнэт-старонку Юрыя Выдронка: yuryvydronak.com

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1039 | Добавил: FMM | Рейтинг: 3.4/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz