Пятница, 2024-04-26, 1:42 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Главная » 2014 » Сентябрь » 3 » Фэст «Амбасовішча-2014»: упэўненае лідэрства гурта Re1ikt
11:01 AM
Фэст «Амбасовішча-2014»: упэўненае лідэрства гурта Re1ikt

Фэст «Амбасовішча-2014»: упэўненае лідэрства гурта Re1ikt

28 жніўня амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у 10 раз запрасіла беларускіх музыкантаў і прадстаўнікоў айчыннага рок-руху і шоў-бізнесу на юбілейны музычны фэст «Амбасовішча-2014». Як зазначыў ва ўступным слове Паверены ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд, за дзесяць год фэст стаў важнай пляцоўкай па пашырэнню і папулярызацыі музыкі тых калектываў, якія ўвасабляюць свабоду творчасці і ўяўляюць сабой новае слова на беларускай рок-сцэне. Спадар С.Роланд пажадаў фэсту далейшых поспехаў у справе ўзаемаразумення паміж нашымі народамі і новых музычных адкрыццяў.

На гэтым юбілейным фэсце быў праведзены адборачны конкурс удзельнікаў «Амбасовішча-2014». У выніку папярэдняга праслухоўвання сярод дзесяткаў прэтэндэнтаў арганізатары аддалі перавагу гуртам Navi, Час Speak, 2Morrow2Late, Re1ikt, Step Hall, Terrakod, Landau і NGe. Менавіта сярод гэтых калектываў глядацкае журы павінна было метадам галасавання выявіць самы лепшы і творча самабытны гурт фэсту.

Адмысловым госцем фэста «Амбасовішча-2014» у гэтым годзе стала вядомая выканаўца са Злучаных Штатаў Амерыкі, соўл-хіп-хоп-рэп-спявачка Аіша Фукушыма, якая прыехала ў Беларусь са сваім гуртом. На фэсце Аіша і яе бэнд выканалі некалькі кампазіцый ў сваёй ўлюбёнай стылістыцы, чым прадэманстравалі тое, што існуе напрамак некамерцыйнай афра-амерыканскай музыкі. На заканчэнні свайго сэта Аіша выконвала кампазіцыю «Дыхай» ужо разам з беларускай грамадой. Справа ў тым, што Аіша Фукушыма і яе гурт ужо стаў даволі вядомым тутэйшым слухачам і музыкантам: да свайго выступу на «Амбасовішчы-2014», амерыканскія музыканты далі канцэрт у Барысаве, у Мінскай бібліятэцы імя А. Пушкіна і Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе Аіша і яе бэнд выступілі разам з беларускім дуэтам Аляксандра і Канстанцін. Трэба адзначыць, што сёлятні фэст і канцэрт Аішы Фукушымы трансліраваліся «жыўцом»на канале партала Youtube . Удзельнікі фэста і яго гледачы былі ўзрушаны цёплым адносінамі гэтых беларускіх і амерыканскіх музыканаў, якія, відавочна, маюць шмат агульнага, не зважаючы на розныя стылістычныя напрамкі іх музыкі і грамадзянства.

Але вернемся да конкурснай праграмы, якая разгарнулася на спецыяльна арганізаванай на тэрыторыі амбасады канцэртнай пляцоўцы. Слухачы змаглі пазнаёміцца з новай плынню беларускіх выканаўцаў: ад лірычнай поп-музыкі дуэта Navi да хард-рока харызматычных 2Morrow2Late, ад джаз-рока і фанка маладой каманды Step Hall да фолк-панка пад беларускую дуду гурта Terrakod. Шкада, што ў многіх з іх беларускамоўныя песні – хутчэй выпадковасць, чым творчы напрамак. Але нават, пару кампазіцый на роднай мове, а яны прысутнічалі ў большасці каманд, – гэта ўжо добры прыклад для іншых выканаўцаў.

Асаблівую ўвагу слухачоў прыцянуў сэт гурта Re1ikt, якія на фэсце выканалі свае хіты «Лося», «Ай рана, на Івана» і іншыя кампазіцыі. Гэта тлумачылась тым, што музыкантам ўдалося так сканцэртраваць паліфанічнае метал-гучанне каманды, вакал і мелодыі народных песень, што знаёмыя творы загучалі зусім па-новаму. Звяртаюся да вядомай беларускай фолк-спявачкі Веранікі Кругловай: «Як вам «экстрэмальнае» гучанне народных спеваў у выкананні Re1ikt’а?» «Сапраўды, цікава і свежа, думаю галасаваць за іх!»-- быў яе адказ.

І вось арганізатары аб’явілі завяршэнне конкурснай праграмы і рушылі на падлік галасоў, а на сцэну была запрошана мая суразмоўца – Вераніка Круглова і вакальная частка гурта KRIWI ў складзе В.Валадзько і Н.Хмель, якія ў стылі хіп-хоп выканалі апрацоўкі народных песень. Што выклікала шчырыя апладысменты слухачоў і ўдзячнасць дзяўчынам за цудоўныя спевы ў сучасных рытмах.

Калі на фестывальнай сцэне з’явіліся Павераны у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь спадар Скот Роланд і вядучы фэста Алесь Круглякоў, то слухачы з цікавасцю засяродзіліся на іх паведамленнях. Гэта былі вынікі галасавання: трэцяе месца і каштоўны падарунак ад амбасады атрымаў гурт 2Morrow2Late. Другое месца ў каманды Step Hall. Ну а пераможцамі, пад агульныя апладысменты слухачоў, быў названы гурт Re1ikt! Беларускія музыканты пачулі шмат прыемных слоў ад спадара Паверанага, слухачоў і музыкантаў. І на гэтым пазітыўным акордзе юбілейны, дзесяты фэст «Амбасовішча» скончыў сваю працу, быццам бы запрашаючы нас на наступную, адзінадцатую музычную сустрэчу з вядомымі і маладымі беларускімі гуртамі на гэтай ўжо традыцыйнай фестывальнай пляцоўцы.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1369 | Добавил: FMM | Рейтинг: 4.0/4
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz