Четверг, 2024-03-28, 7:37 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Сентябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Главная » 2015 » Сентябрь » 18 » Дзівосы начнога гораду. Першы кліп гурту #«Мерада»
7:56 AM
Дзівосы начнога гораду. Першы кліп гурту #«Мерада»

Дзівосы начнога гораду. Першы кліп гурту #«Мерада» (+ відэа!)

У працяг дэбютнага альбома #«Проста вер» музыканты гурта #«Мерада» прапануюць слухачам свой першы прафэсыйны кліп на кампазыцыю #«Начны праспэкт», сцэнарыстам і рэжысэрам якога стаў гітарыст #Стыў Крамэр.

Пра нараджэньне сцэнара кліпа распавядае Стыў: «Ідэя такога відэа нарадзілася яшчэ ў эміграцыі. Я пастаянна сумаваў па роднаму Менску. І вельмі часта, засынаючы, у сваіх мроях, уяўна гуляў па яго вуліцах і галоўнаму праспэкту, дзе зь дзяцінства мне знаёмы кожны дом, нават кафэ і крамы… Таму сцэнар кліпа ў мяне даўно ўжо быў падрыхтаваны і чакаў свайго ўвасабленьня. І вось прайшлі гады, я вярнуўся ў Беларусь, і мая настальгія згасла. Таму тагачасны драматызм і эмоцыі я, як сцэнарыст, мусіў перадаць праз асабістыя перажываньні гераіні гэтай відэанавэлы, якую ўвасобіла вакалістка гурта #Ганна Крамэр. Пры тым, што галоўнай дзеючай асобай павінен застацца сталічны Начны Праспэкт».

Пры, здавалася б, простым сцэнарным увасабленьні, кліп напоўнены сымбалямі і спасылкамі, што адсылаюць гледачоў у мінулае нашай сталіцы, якая за гады падарожжаў Стыва па сьвеце, пераўтварылася ў эўрапейскі мэгаполіс. На яго вуліцах, праспэктах можна знайсьці і ўбачыць сапраўдныя дзівосы. Чароўны бок сталіцы – а ён пазнаецца не толькі па топаграфіі вуліц, разьлівах нэонавай рэклямы і сьветлавых шыльдаў –  падкрэсьлены эпізодам з факірам, які разгортвае сваё шоў наўпрост ў адным з самых вядомых месцаў нашага горада. У гэтым эпізодзе здымаўся сапраўдны менскі факір, сябра Стыва і Ганны – #Фахрадзін.

Досыць яскравымі падаюцца здымкі гурта ў студыйных умовах, у якіх перададзены рок-н-рольны дух і стылістычныя прыхільнасьці музыкантаў гурта «Мерада», а таксама артыстызм і выдатныя сьпеўныя здольнасьці вакалісткі Ганны Крамэр.

У адрозненьні ад тых трэндаў, якія пануюць сярод сучасных кліпмэйкераў, якія імкнуцца шакаваць псіхадэлічнымі кампутарнымі эфэктамі ці аголенай натурай, стваральнікі кліпа «Начны праспэкт» разьлічвалі выклікаць ў гледачоў пачуцьці прыналежнасьці да гісторыі і сёньняшняга дня сталіцы. І гэта музыкантам і стваральнікам кліпа ўдалося, бо кіраваліся яны сапраўднай любоўю да роднага места.

Відэамарэтыял для кліпа здымалі Паліна ГерасімовічДзяніс ЖыгуноўАрцём Абакумаў і сам Стыў Крамэр. Арцём і Стыў таксама займаліся мантажом і постпрадакшн кліпа.

Анатоль Мяльгуй, для Tuzin.fm  

http://tuzin.fm/videos/2423/nacny-praspekt.html

http://budzma.by/news/dzivosy-nachnoha-horadu-pyershy-klip-hurtu-myerada.html

 

Просмотров: 688 | Добавил: FMM | Теги: Мінск, Мерада, Начны праспект, Ганна Крамер, Сціў Крамер | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz