Суббота, 2024-04-20, 5:58 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Апрель 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Главная » 2017 » Апрель » 6 » «Дзіцячы спеўны сход»: Вясна-красна абяцала вярнуцца
10:29 AM
«Дзіцячы спеўны сход»: Вясна-красна абяцала вярнуцца

«Дзіцячы спеўны сход»: Вясна-красна абяцала вярнуцца

Некалькі дзён таму  шум цэнтральнай сталічнай магістралі парушылі звонкія дзіцячыя галасы, якія пад зычны гук беларускай дуды, дружна заспявалі: «Свяці-свяці, сонейка, каб нам было цёпленька!». Гэта ўдзельнікі «Дзіцячага спеўнага сходу» гукалі вясну-красну на вачах здзіўлена-замілаваных мінакоў…

«Дзіцячы спеўны сход» -- гэта адзін з першых праектаў, які ажыццяўляецца ўстановай «Культура роднага краю», якую ўзначальвае паэт, журналіст і арганізатар культурніцкіх імпрэз Аляксей Чубат. Пасля таго, як «Спеўны сход», стваральнікамі якога ад пачатку былі лідэр гурту Vuraj Сяржук Доўгушаў і Аляксей Чубат, пераўтварыўся ў «Спеўны сход Сержука Доўгушава», Аляксей засяродзіўся на ажыццяўленні сваіх планаў. Менавіта пра іх перад пачаткам гэтай песеннай сустрэчы мы і просім распавесці Аляксея Чубата:

«Спеўны сход» – гэта наша з Сяржуком Доўгушавым ініцыятыва, якую мы пачалі рэалізоўваць у сакавіку 2014 года. У Сержука была ідэя спеўнай талакі і ён шукаў шляхі яе ўвасаблення. Мне ж цікавілі новыя формы прасоўвання, папулярызацыі беларускага фальклору. І таму мы з ім пачалі працаваць у адным напрамку.

За гады існавання «Спеўнага сходу» мы правялі шмат тэматычных песенных сходаў, з мэтай пазнаёміць іх удзельнікаў з фальклорнай спадчынай беларускага народа інтэрактыўна: тут і зараз. Для нас было галоўным, каб слухачы, так бы мовіць, прапускалі праз сябе старажытныя мелодыі і такім чынам далучаліся да нашай песеннай спадчыны.

«Спеўны сход» сфармаваўся як месца правядзення музычных сустрэч. Гэта ніякая ні інстытуцыя, а менавіта фармат. Як вы ведаеце, Сяржук Доўгушаў распачаў свой самастойны шлях у гэтым напрамку, а я са сваімі сябрамі -- свой.

Што тычыцца ўстановы «Культура роднага краю», якую я зарэгістраваў у мінулым годзе, то яе мэта – даваць веды пра нашу спадчыну ў розных фарматах. Цяпер мы праводзім «Дзіцячы спеўны сход. Веснавыя песні». Плануецца іншыя мерапрыемствы па папулярызацыі нацыянальнай культуры»-- адзначыў Аляксей Чубат.

Гэты, у нечым эксперыментальны «Дзіцячы спеўны сход» яго арганізатары вырашылі з мэтай паказаць дзецям іншы культурны пласт, адрозны ад таго, што яны бачаць у тэлевізары: гарманічны і збалансаваны. Весці яго было прапанавана ўдзельніцы этна-праектаў Shuma і Kazalpin Надзеі Чугуновай. «Я раней ведаў, што Надзея займаецца спевамі з дзецьмі і запрасіў яе быць вядучай» -- падкрэсліў Аляксей Чубат

Арганізатары «Дзіцячага спеўнага сходу» адзначылі, што ён з’яўлецца сумесным мерапрыемствам з праектам «Дзіцячыя творчыя майстэрні», якія ўжо доўгі час дзейнічаюць пры галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Кіраўнік «Дзіцячых творчых майстэрняў» Ірына Лукашэнка адзначыла што іх праект -- адукацыйны, арыентаваны навучанне дзяцей разуменню сучаснага выяўленчага мастацтва, у прыватнасці, беларускага.

Вядучыя адукацыйнага праекту знаёмяць дзяцей і падлеткаў з вядучымі мастакамі, мастацтвазнаўцам, дызайнерамі, пісьменнікамі, музыкантамі нашай краіны. «І вось цяпер «Дзіцячыя творчыя майстэрні» вырашылі супрацоўнічаць з «Дзіцячым спеўным сходам», каб злучыць народныя спевы, абрады з сучаснымі мастацкімі тэндэнцыямі»-- дапоўніла Ірына Лукашэнка.

Але дзеткі, які разам са сваімі бацькамі завіталі ў кнігарню «ЛогвінаЎ», ужо чакалі, калі пачнецца тое, чаго яны хацелі больш за ўсё – спеваў і гульняў. Вось таму вядучая сходу Надзея Чугунова разам са сваім гуртом «Весянчукі» распачала навучанне ў гульнявой манеры. Спявачка прасіла дзетак прыкласці далонькі да твару, каб пахукаць, разагрэццца перад спевамі, а затым прапанавала ім вывучыць тэкст вяснянак, якімі яны будуць клікаць вясну.

Калі стала відавочна, што ўсе дзеці добра разумеюць сэнс спеваў і вывучылі словы, яны разам з гуртом «Весянчукі» і ўдзельнікамі студыі «Варгін» Юліяй Хальковай-Гармаза і Мікітам Хальковым заспявалі неалькі вяснянак: «Свяці-свяці, сонейка», «І вясна-красна», «Вясна на калочку», «Благаславі, маці». Дзеці так прыгожа і натхнёна рыхтаваліся да Гукання вясны, што і дарослыя з радасцю далучаліся да юных спевакоў. Нават, вядомая фолк-спявачка, лідэр праекта Shuma Руся, якая завітала ў галерэю «Ў» на «Дзіцячы спеўны сход» як прыватная асоба, с задавальненнем падтрымала сваім спевам дзіцячы хор!

Асабліва ўдзельнікам «Дзіцячага спеўнага сходу» спадабалася веснавая гульня «Ляцела, ляцела…», пасля якой цікаўнасць да свята Гукання вясны дасягнула найвышэйшага ўзроўню. Да гэтага і імкнуліся арганізатары сходу, якія запрасілі дзетак і дарослых прайсці з імі ў жывапісныя мясціны, побач з Домам-музеем І з’езду РСДРП.

Веснавое шэсце маленькіх удзельнікаў «Дзіцячага спеўнага сходу» і іх бацькоў пад гук беларускай дуды Мікіты і бубна Юліі са студыі «Варгін» выклікала шмат пазітыўных пачуццяў і ўсмешак гараджан, але самае галоўнае – дзіцячых усмешак і зацікаўленасць беларускімі спевамі.

Тут, побач з Домам-музеем, дзеці разам з сваёй настаўніцай Надзеяй Чугуновай, паклікалі вясну -- заспявалі вывучаныя на занятках вяснянкі, а пасля на галінках дрэўцаў, якія высаджаны побач, развесілі зробленыя сваімі рукамі папяровыя птушачкі – сімвалы надыходу вясны.

І не важна, што на некаторы час неба над удзельнікамі «Дзіцячага спеўнага сходу» спахмурнела, а на іх твары ўпалі нечаканыя сняжынкі. Галоўнае, што Вясна-красна вярнулась разам са спевамі беларускіх дзетакі пасялілася ў сэрцах кожнага з нас!

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/dzicjaczy-speuny-shod-vjasna-krasna-abjacala-vj

Просмотров: 798 | Добавил: FMM | Теги: Надзея Чугунова, Дзіцячы спеўны сход, Shuma. Кнігарня ЛогвінаЎ, Сяржук Доўгушаў, Аляксей Чубат, Варгін, Весянчукі, Культура роднага краю | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz