Пятница, 2024-04-19, 8:38 PM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Май 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Главная » 2012 » Май » 9 » Дударскі фэст-2012
8:30 AM
Дударскі фэст-2012

"Свята старажытнай музыкі...”

 

27-29 красавіка ў Мінску адбыўся ХІ міжнародны фестываль сярэдневечнай і фальклорнай музыкі "Дударскі фэст”. Яго канцэрты сабралі на сталічных сцэнічных пляцоўках шматлікіх выканаўцаў і майстроў, якія прысвяцілі свой талент адраджэнню нацыянальнай школы грання на беларускай дудзе. Таксама "Дударскі фэст-2012” стаў сапраўдным святам для шматлікіх прыхільнікаў старажытнай музыкі, бо на фестывалі, як заўжды, быў прастаўлены авангард айчыннай медыевальнай сцэны, навінкі ад лідараў дударскага руху Беларусі.

Адна з пастаянных задач "Дударскага фэста”, якія вырашаюць арганізатары гэтай музычнай імпрэзы – пошук такой канцэртнай формы, якая б была цікава слухачам і захапляла выканаўцаў. Бо ад іх узаемаеадносін, як раз, і залежыць поспех альбо няўдача імпрэзы. Таму на мінулагодніх "Дударскіх фэстах” былі прадстаўлены разнабаковыя аспекты існавання беларускай дударскай традыцыі ў кантэксце еўрапейскай: беларускія слухачы даведаліся як гучаць розныя тыпы інструментаў, пазнаёміліся з выканаўцамі з Польшчы, Японіі, Эстоніі, Латвіі, Расіі. Своеасаблівую сенсацыю (і дыскусію) зрабіла нараджаючаяся ў краіне жаночая традыцыя грання на дудзе. Прыемна, што беларускія дзяўчыны стварылі на сцэне цудоўны музычны вобраз з выразным славянскім жаночым шармам (гляньце на здымкі дзяўчат з дудамі ў альманаху "DUDAR”!). Гэты сінтэз робіць наш дударскі рух больш разанастайным і прывабным. Нельга не ўспомніць і нараджэнне такога стылістычнага спалучэння, як выкарыстанне дуды ў беларускіх рок-гуртах. Гэтай тэматыцы заўсёды адводзілася шмат ўвагі на сцэне "Дударскіх фэстаў”. Бо арганізатары разумеюць важнасць развіцця дударскай традыцыі ў межых сучасных стылістычных напрамкаў. Вось і "Дударскі фэст-2012” займеў сваю разынку. Арганізатары аб’явілі, што яго лейтматывам стане выкарыстанне дуды разам з электроннай музыкай, а таксама ў ды-джэйскіх сэтах.

Праўда, першы дзень "Дударскага фэста” быў аддадзены беларускай традыцыі ў чыстым выглядзе: ў холе Палаца ветэранаў граў малады дударскі гурт "Тутэйшыя”, а на сцэне валадарылі тыя, хто сёння вызначае стан айчыннай дударскай школы. Першымі на сцэну выйші ўдзельнікі івянецкага дзіцячага гурта "РАРОГ”, якім кіруе былая ўдзельніца гурта "Стары Ольса”, а цяпер педагог Кацярына Радзівілава. Інструментальны склад гурта "РАРОГ” – два шалмеі, дуда і бубен. Неглeдзячы на невялікі склад, гурту пад сілу выконваць даволі складаныя інструментальныя п’есы, як сярэдневечныя, так і фальклорныя. Слухачы цёпла прымалі вядомыя такія дударскія мелодыі, як "Верабей”, "А мой дзядзька дуднік быў”, што надало юным музыкантам імпэту і добрага творчага настрою да наступнага "Дударскага фэста”.

Дударскі дуэт Дзяніс Сухі (які граў на мацянцы – трохбурдоннай, безрагаўнёвай дудзе сваёй вытворчасці) і Стась Чавус парадавалі слухачоў яркім выканаўчым майстэрствам: гучанне іх інструментаў адрознівалася чыстатой тэмбраў, глыбінёй дудовага гуку і выразнай танцавальнасцю. Здаецца, музыкі толькі што сышлі з подыўма сельскай карчмы. Іх рэпретуар складаўся з музыкі ХІХ-ХХ стагоддзяў: найгрышаў вядомых беларускіх дудароў мінулага: беларускай "Полькі”, "Мяцеліцы”, малавядомай версіі "Лявоніхі”. З часам да дуэта Сухі-Чавус дадаўся бубнач Яўген Барышнікаў, а Стась ўзяў у рукі скрыпку. Так утварыўся традыцыйны гурт "траістых музыкаў”, толькі ў яго складзе дамінавала дуда Дзяніса, што было характэрна для сельскіх капэл яшчэ да з’яўлення на беларускіх землях гармоніка.

Гурт абрадавага фальклору ESSA вітаў слухачоў змененым скаладам. Цяпер ў ім граюць дудар Тодар Кашкурэвіч, вакальныя партыі выконвае Вольга Кашкурэвіч, на скрыпцы грае і спявае Кацярына Радзівілава. Як зазначыў Т. Кашкурэвіч, галоўная мэта музыкантаў – перадаць слухачам адчуванне эмоцыі, якую геніяльна ўклалі нашы продкі ў спеўны фальклор. "Фальклор не можа быць гісторый, ён жыве ў нашай рэчаіснасці” -- падсумаваў свае філафскія погляды Тодар. Сапраўды, у выканні ESSA прагучалі песні каляндарнага цыклу – "Юр’я-Цмок”, рэлігійны спеў "Замова да Пяруна”, вядомы танец "Таўкачы” ў мінорнай танальнасці. Поспеху гурта ESSA спрыяла высокае выканаўчае майстэрства і аўтарскае прачытанне даўніх ўзораў народнай творчасці, след якіх губляецца ў стагоддзях. Асабліва хацелася б звярнуць увагу на вакальныя магчымасці Вольгі Кашкурэвіч, якая зачаравала слухачоў экспрэсіўнасцю спеваў і заглыбленасцю ў фалькорную тэму...

Першы дзень "Дударскага фэсту” завяршыў гурт "Стары Ольса”, музыканты якога выканалі творы эпохі Рэнесанса і ранняга Барока. Асаблівай шляхетнасцю вызначаліся адносны ольсаўцаў да "Полацкага сшытка”. Зразумела, справа рэканструкцыі гэтага музычнага помніка – вельмі тонкая і патрабуе шмат ведаў па сярэдневечнай тэматыцы. Гэтыя веды музыканты маюць, таму факт застаецца фактам: апрацоўкі "Полацкага сшытка” ад "Старога Ольсы” застаюцца ўзорнымі для айчыннай медыевальнай сцэны. У гэтым наведвальнікі "Дударскага фэста” ўпэўніліся, калі гучалі такія п’есы з "Полацкага сшытка”, як "Танец у балканскім стылі”, "Пастыр”, "Немец”, "Ягелонскі танец” і інш. Акрамя гэтых мелодый, музыканты выканалі і некалькі твораў, якія раней былі мала вядомы слухачам. Такім сюрпрызам стала кампазіцыя "Маці-каралева” з адной з еўрапейскіх музычных партытур мінулага. "Маці-каралева” -- твор рэлігійны, баладнай структуры, які мае больш за дваццаць вершаваных слупкоў. Удзельнікі "Старога Ольсы” пераклалі тэкст на беларускую мову і гарманізіравалі яго для гурта старажытнай музыкі. Увогуле, новая кампазіцыя ў выкананні "Старога Ольсы” прагучала манументальна і сугучна беларускай музычнай традыцыі. Такія ўражанні ад беларускай і еўрапейскай музыкі мінулага сталі галоўнымі чыннікамі першага дня "Дударскага фэста”...

Другі дзень "Дударскага фэста” быў прасвечаны традыцыйнай "Дударскай канферэнцыі”, якая прайшла на свежым паветры ў музейным комплексе "Дудуткі”. Не ўсе слухачы змаглі туды патрапіць, таму арганізатары фестывалю продубліравалі музычную праграму ўжо ў сталічным клубе RE:PUBLIC. У рамках гэтай часткі праграмы выступілі ўжо знаёмыя па першаму фествыльнаму дню выканаўцы: гурт "Тутэйшыя”, "траістыя музыкі” Д.Сухі-С.Чавус-Я.Барышнікаў. І завяршыў першую частку апошняга дня фестываля гурт "Стары Ольса”. Іх сэты паўтарылі праграмы першага дня, як і слухацкую рэакцыю на іх выстпупы. Таму засяродзімся на тым, што новага чакала слухачоў па завяршэнні фэста...

І першай такой "навінкай” стаў выступ гурта дударскай музыкі CORNUCOPIA з салістамі на галісійскай гайце Зміцерам Шыманскім і Ягорам Кацючэнкам. Гурт арыентуецца збольшага на еўрапейскую музычную традыцыю і адпаведны рэпертуар, а гучанне CORNUCOPIA наблізілася да чыстага дударскага, без нейкіх музычных дамешкаў. Хоць гурт па сваёй спецыфіцы застаецца інструментальным, у рэпертуары ёсць вакальныя творы, у тым ліку і беларускага паходжання. Адна з іх – "Рэкруцкая” песня выклікала асабліва шчырыя апладысметы слухачоў і арганічна завяршыла праграму CORNUCOPIA.

Міжнародная частка фэсту была прысвечана музыцы Польшчы, Ўсходняй і Паўночнай Еўропы, якую прапанаваў слухачам гурт сярэдневечнай музыкі са Шчэціна TRYZNA пад кіраўніцтвам М. Матыня (Michal Matynia). У складзе гурта шмат старажытных інструмпентаў: галісійская гайта, цыстра, шведская nyckelharpa і інш. Беларускія слухачы высока ацанілі выканаўчае майстэрства і арыгінальнасць аранжыровак гасцей і волклічамі "брава!” выказвалі спадзеў на новыя музычныя сустрэчы.

Своеасаблівую сенсацыю стварыла суполка дудароў, якія своечасова вярнуліся з "Дударскай канфэерэнцыі” ў Дудутках. Абяцаны арганізатарамі імправізацыйны сэт з удзелам ды-джэя Паўла Бальцэвіча падтрымалі сваім дударскім імпэтам Дзяніс Шматко ("Тутэйшыя”), Зміцер Сасноўскі, Сяргей Тапчэўскі ("Стары Ольса”) і Дарэк Джаман (TRYZNA). Іх іправізацыі адрозніваліся спантаннасцю і, у той жа час, гарманічнай зладжаннасцю с сучаснымі электроннымі рытмамі ды-джэйскіх прылад. Малады люд выкарыстаў магчымасць ад душы патанчыць і навучыцца старажытным па ў танцавальных гуртоў "Яварына”, "Ды Грыза”, "Фламея”, "Гістрыён”.

Праект "PAWA”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Юрась Панкевіч і Мікіта Седзянкоў, прапанавалі слухачам сваё разуменне сінтэзу сучаснасці і старажытнасці. Іх дыска-фолк заснаваны на выкарыстанні дыскатэчных рытмаў, тэмбраў сінтэзатараў, драйву струнных інструментаў і фолкавага гучання беларускай дуды. Па сутнасці, "PAWA” – пост-фолк-мадэрнавы гурт, які пашырае веды моладзі пра айчынны фальклор з дапамогай папулярных рытмаў і рок-аранжыровак. Таму менавіта музыкі гурта "PAWA” падрыхтавалі слухачоў да супер-моцных уражанняў, якія выклікалі ў іх лідары айчыннай фолк-рок-сцэны – гурты "Кашлаты Вох” і "LITVINTROLL”...

Ва ўступным слове да слухачоў і ўдзельнікаў "Дударскага фэста-2012” яго заснавальнік Тодар Кашкурэвіч адзначыў, што адрожаная дударская школа Беларусі – самая аўтрытэтная ва Ўсходней Еўропе. І сёлетні "Дударскі фэст” даў новыя падставы для такога сцвярджэння. Хоця і не гарантаваў спакою яго арганізатарам у новым дударскім сезоне.

Анатоль Мяльгуй

Просмотров: 1898 | Добавил: FMM | Теги: Дуда, стары ольса, і сшытак, эсса, полацк, фэст | Рейтинг: 3.8/8
Всего комментариев: 2
2 mialguj  
0
Alex, дзякую за пільную ўвагу да маіх тэкстаў.
Выпраўлена!
А. Мяльгуй

1 Alex  
0
Анатоль, прабачце, але ў вас пра гурт "Рарог" прышпільная абдрукоўка ў тэксьце атрымалася: "Негладзячы на невялікі склад гурту". Хто ж іх там гладзіў? І было б каго...

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz