Пятница, 2024-04-19, 1:49 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Сентябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Главная » 2015 » Сентябрь » 28 » #«Багач» у #Вязынцы: #Купалу б спадабалася!
5:08 PM
#«Багач» у #Вязынцы: #Купалу б спадабалася!

 #«Багач» у #Вязынцы:  #Купалу б спадабалася!

Ужо трэці раз запар #Дзяржаўны літаратурны музей #Янкі Купалы становіцца цэнтрам правядзення ўнікальнай этнаграфічнай дзеі. Тут з ініцыятывы #Студэнцкага этнаграфічнга таварыства (СЭТ) ладзіцца старажытнае беларускага свята восеньскага раўнадзенства Багач (ці Багатнік, Багатуха, Гаспожка…)

 Адзначу, што Багач супадае з царкоўнымі святамі #Малая Прачыстая, #Другая Прачыстая, #Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. Гэтае старажытне свята вянчала ўборку зернавых, завярэшэнне палявых работ. У некаторых раёнах свята альбо сумежныя з ім дні лічыліся пачаткам восені.

Ну а пра вытокі Багача найбольш дакладна выказаўся Адам Ягоравіч #Багдановіч у сваёй працы #«Перажыткі старажытнага светасузірання беларусаў» (1895): «Ёсць факты, прымушаючыя думаць, што «багач» -- адно з земляробчых бостваў дахрысціянскага перыяда, адно са змяненняў нестараўскага #Даждж-бога сонца, бога дабрабыту, багацця, пра якое і гаворыць і само яго імя… Галоўную ролю ў абрадзе выконваае «багач» ці «багатце». Гэта «лубка» іржы з устаўленай у яе воскавай свячой. «Багач» стаіць на працягу цэлага года ў хаце гаспадара ў ганаровым куце пад іконамі…» Сучасныя ж этнографы падкрэсліваюць, што згодна з павер’ем нашага народа Багач забяспечваў сям’і добры ўраджай і шчасце. На Багач руплівы гаспадар да ўсходу сонца засяваў поле асвечаным жытам: «Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку».

Ініцыятары адраджэння і святавання Багача – сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварцства, дарэчы, акрэдытаванага пры #ЮНЭСКА ў якасці калектыўнага эксперта па нематэрыяльнай культурнай спадчыне, прадставілі разнастайную праграму сёлетняга «Багача». Па-першае, святкаванне распачалося ў сталічным клубе #«РЕ:ПАБЛІК», дзе студэнты ў гарадзкіх умовах аднавілі гэты земляробчы абрад. Ну а станоўчыя ўражанні ад убачанага было падмацована сучаснымі і сярэдневечнымі фолк-рытмамі гуртоў #«Стары Ольса», #«Рокаш» і #«Irdorath».

Больш аўтэнтычная, насычаная інфармацыяй і відовішчамі праграма чакала аматараў айчыннага фальклору ў Вязынцы, на жывапіснай тэрыторыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Негледзячы на неспрыяльнае надвор’е, менавіта тут разготваліся асноўныя падзеі святкавання «Багача». Сапраўды, дождж унёс свае карэктывы ў яго праграму. Планавалась, што на цэнтральнай плошчы дажыначныя песні заспяваюць фальклорныя калектывы #«Горыць», #«Варган», #«Дайнова», #«Мярэжа», #«Рутвіца». Але арганізатары, у адпаведнасці з канцэпцыяй свята «выканаўцы і слухачы – адно цэлае», прапанавалі стварыць звонды фальклорны гурт для ўсіх жадаючых заспяваць. Менавіта гэты галасісты калектыў і распачаў «Багач-2015».

Зярнятка да зярнятак

Сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства пад народныя спевы аднавілі абрад: у пляцёны з лазы кошык з ільняных мяшочкаў ссыпалі падрыхаванае зерне з мэтай замацаваць ў ім васкавую свечку-Багач, вырабленую яшчэ ў мінулым годзе. Гэтая простая, на першы погляд, дзея суправаджалася і частаваннем тых, хто прывез з сабою пшаніцу ці жыта. Пачастунак быў знатным: луста хатняга свежавыпечанага хлеба з медам сёлетняга збору… Сапраўды, гіт на ўсе часы!

прыемна патанчыць на свежым паветры

У музеі адноўлена некалькі аўтэнтычных вясковых хат. Пасля ўсталявання Багача, у адной з іх распачалася танцавальная вечарына. Тут рэй вёлі танцоры і музыканты клуба традыцыйнага танца #«Сіта». І хоць памяшканне не ўмяшчала ўсіх жадаючых пусціцца ў скокі, танцоры і ўсе ахвочыя дэманстравалі свай імпэт і ўменне па чарзе: #«Полечку» змянялі #«Грачанікі», #«Падыспань», астатнія пускаліся ў скокі пад рытмы #«Карапета»…

Вялікую цікаўнасць выклікала і тэарэтычная частка святкавання. Нагадаю, што Студэнцкае этнаграфічнае таварыства надае шмат увагі даследніцкай і экспедыцыйнай дзенасці, яго ўдзельнікі публікуюць вынікі сваіх пошукаў у рэспубліканскай прэсе і на інтэрнэт-старонках, прысвечаных беларускаму фальклору і этнаграфіі. Адзін з такіх маладых даследчыкаў беларускай міфалогіі і паганства, гісторык Зміцер #Скварчэўскі прачытаў наведвальнікам музея лекцыю «Святы восеньскага раўнадзенства ў беларускім народным каляндары», у якім распавёў пра вытокі Багача, яго паганскіе карані і этнаграфічныя асаблівасці, патлумачыў вытокі розначытання дакладнай даты восеньскага раўнадзенства. Лекцыя дазволіла больш поўна асэнсаваць структуру беларускага народнага каляндара і месца ў ім свята Багач.

Працягам лекцыі стаў захапляльны для гарадзкіх жыхароў практыкум па вырабу з воска #«Свячы на Багач». Сапраўды, адныя з прысутных трымалі вяровачную асновы свячы -- кнот, іншыя ж разміналі ў руках воск, каб ён станавіўся мяккім і падатлівым, астатнія – прымацоўвалі воск да кноту. Паколькі ў практыкуме пажадалі ўдзельнічаць занадта шмат маладых людзей, без належнай арганізованасці і каардынацыі ўвесь практыкум мог звясціся да агульнага вэрхалу. Але яго вядоўца – Зміцер Скварчэўскі тактоўна нагадваў пра тэхналагічныя асаблівасці вырабу свячы, пра вергодныя памылкі і недакладнасці, каардынаваў увесь творчы працэс. У выніку калектыўных намаганняў, пад агульныя задаволены апладысменты, была выраблена свяча-Багач на наступны год!

    Зміцер Скварчэўскі з Багачом-2016 года

Гэтая сімвалічная падзея ўзняла настрой і іншым удзельнікам святкавання, якія наладзілі танцы пад аркестрык на сядзібе Музея. Там жа ў выкананні спявачак гучалі народныя песні абрадавага і каляндарнага цыклаў, а завяршылася вакальная частка свята спаборніцтвам выканаўцаў (як хлапцоў, так і дзяўчат) па народным і аўтарскім прыпеўкам.

Станоўчы эмацыянальны стан ўсіх прысутных на свяце спрыяў таму, што дажджавыя хмары з большага рассеяліся і выглянула ласкавае восеньскае сонейка. Яшчэ адна прычына каб наведаць і палюбавацца маляўнічымі купалаўскімі мясцінамі, пазнаёміцца з абноўленай экспазіцыяй Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, асэнсаваць убачаннае і памарыць пра тое, як прыехаць у Вязынку на Багач наступным годам...

Анатоль Мяльгуй, фотарэпартаж аўтара

http://novychas.info/kultura/bahac_u_vjazyncy_kupalu_b_spa/

http://budzma.by/news/bahach-u-vyazyncy-kupalu-b-spadabalasya.html

http://www.rh.by/by/351/20/12655/

 

Просмотров: 1039 | Добавил: FMM | Теги: Горынь, Вязынка, Рокаш, стары ольса, Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, Мярэжа, Багач, Варган, Рутвіца, купала | Рейтинг: 4.7/3
Всего комментариев: 2
2 kit  
0
Дзеля справядлівасці зазначу, што пра "Багач" ў Вязынцы быў сюжэт на канале МІНСКTV, хоць і кароткі. Амаль усе мізансцэны на Багачы, якія зафіксаваны ў гэтым фота-рэпартажы, збольшага былі паказаны і агучаны. Але, як я казаў, у шорт-фармаце.

1 Lichtar  
0
Глядзіш на такі рэпартаж, і хочацца пазайздросьціць тым, хто туды трапіў. Прыгажлць народных строяў, родных пейзажаў і ліцьвінскіх жанчын проста неймаверная. Чаму ў нас тэлевізар рэклямуе толькі нейкае чужынскае бацьвіньне, а вось пра такі цудоўны фэст нідзе аніслова?

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz