Среда, 2024-04-24, 0:45 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Декабрь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Главная » 2016 » Декабрь » 5 » Аўтограф-сесія Лявона Вольскага да выхаду альбома Psychasamatyka
5:55 PM
Аўтограф-сесія Лявона Вольскага да выхаду альбома Psychasamatyka

У прадчуванні новых музычных уражанняў

Праводзіць аўтограф-сесіі вядомых беларускіх музыкантаў напярэдадні выхаду іх кружэлак – добрая музычна-рэкламная традыцыя, запачаткаваная менеджарамі культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба». Яна ўключае невялікі «жывы» канцэрт выканаўцы, адказы на пытанні зацікаўленых слухачоў, аўтограф-сесію і сэлфі з выканаўцамі. Вось такая музычная сустрэча ў чарговы раз адбылася на «Арт Сядзібе» з нагоды выхаду новага альбома Лявона Вольскага.

Негледзячы на тое, што аб’ява пра запланаваную аўтограф-сесію Лявона Вольскага на сядзібе гэтай вядомай культурнай пляцоўкі пачала распаўсюджвацца толькі некалькі дзён таму, многія аматары творчасці Вольскага і яго сяброў вельмі аператыўна зрэагавалі і актыўна запоўнілі офіс «Арт Сядзібы» у чаканні свайго ўлюбёнага выканаўцы. Аматары творчасці Лявона Вольскага спяшаліся першымі набыць новую сольную кружэлку музыканта пад назвай Psychasamatyka ды атрымаць аўтограф аўтара і выканаўцы.

Нажаль, Лявон доўга не з’яўляўся перад публікай і паправіць становішча было немагчыма, бо спазняўся цягнік з Вільні, дзе Л.Вольскі быў па справах прэзентацыі яго новага альбому. Гэты час прысутныя не гублялі дарэмна, а спявалі вядомыя хіты Лявона і гуртоў N.R.M., «Крамбамбулі», а таксама новыя кампазіцыі з апошняй кружэлкі Psychasamatyka.

За час, пакуль чакалі выканаўцу, публіка абмеркавала новую фанаграфічную працу Вольскага, прыйшла да высновы, што наступны год абавязкова стане для Лявона годам адмены забароны на яго канцэрты на Радзіме. Калі пад апладысменты прысутных Лявон Вольскі выйшаў на імправізаваную сцэну, слухачы вынеслі вердыкт альбому Psychasamatyka: выдатна!

Расхваляваны, але ў добрым гуморы Лявон Вольскі выканаў некалькі вядомых і новых кампазіцый («Худсавет», «Мне трэба ісці»), адказаў на некаторыя пытанні слухачоў. Адно з пытанняў тычылася перспектыў стварэння відэа на адну з кампазіцый альбома Psychasamatyka. На што Л.Вольскі паабяцаў хуткі прагрэс у здымках відэакліпа на песню «Спявайце». Рэжысёрам і аўтарам сцэнара будзе Мацей Сабураў. У кліпе плануецца выкарыстаць здымкі тых людзей, якія фінансава спрычыніліся да выдання новага альбому. «Такая была опцыя пры правядзенні краундфандынгавай кампаніі ў падтрымку майго альбому» -- адзначыў Лявон Вольскі.

Па традыцыі сустрэчы з вядомымі музыкантамі на «Арт Сядзібе» завяршаюцца масавай аўтограф-сесіяй і сэлфі з выканаўцам. Гэтую традыцыю падтрымаў і Лявон Вольскі. Арганізатары ж зноў нагадалі прыхільнікам музыканта, што прэзентацыя альбома Psychasamatyka адбудзецца 3 снежня ў Вільні ў клубе LOFTAS.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/autohraf-sesija-ljavona-volskaha-fota

Просмотров: 593 | Добавил: FMM | Теги: N.R.M.«Крамбамбуля», Psychasamatyka, Вольскі, LOFTAS, «Арт Сядзіба» | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz