Пятница, 2024-04-26, 2:09 AM
Iнтэрнэт-старонка журналiста Анатоля Мяльгуя
Главная | | Регистрация | Вход
«  Ноябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Главная » 2015 » Ноябрь » 17 » Анатоль Белы: талент быць грамадзянінам і чалавекам
8:22 AM
Анатоль Белы: талент быць грамадзянінам і чалавекам

Анатоль #Белы: талент быць грамадзянінам і чалавекам

На днях адбылося святочнае паседжанне культурна-асветнага клуба #«Спадчына». На ім грамадскасці была прадстаўлена кніга ўспамінаў пра нязменнага кіраўніка «Спадчыны» Анатоля Яўхімавіча Белага #«Жыццё ў імя Бацькаўшчыны», якая выйшла дзякуючы сям’і Анатоля Яўхімавіча, сяброў клуба, журналіста і выдаўца Віктара Хурсіка.

Нагадаю, што пасля заўчаснай смерці свайго лідара, сябры клуба паставілі сабе мэту, разам з сям’ёй Анатоля Яўхімавіча, зрабіць максімальныя захады, каб захаваць ў людзкой памяці, пашырыць інфармацыю пра ўсё тое ўнікальнае, што было створана талентам і рукамі Анатоля Белага. Гэта тычыцца яго збіральніцкай дзейнасці і стварэння першага ў Беларусі прыватнага музея выяўленчага мастацтва ў #Старых Дарогах, ўстаноўкі помнікаў выдатным асобам нашай Айчыны – асветнікам, літаратарам і паэтам, вяртання забытых імёнаў нашай гісторыі і мастацтва. Гэтай мэце быў прысвечаны першы том мемарыяльнага выдання, у якім аддавалася даніна памяці кіраўніка «Спадчыны» -- зборніка #«І паўстала «Спадчына». Кніга ўяўляла сабой шматгадовы летапіс дзейнасці клуба і яго сяброў: том уключаў, таксам, біярафіі сяброў клуба, апісанне ўзнагародаў, якімі ганараваліся найбольш актыўныя з іх. Таксама, у кнізе змяшчаліся дакументы клуба, якія распавядалі цікаўным пра той шлях і тыя справы, якія былі здейснены сябрамі «Спадчыны» ў справе нацыянальнага Адраджэння на мяжы стагоддзяў.

Новы том мемарыяльнага выдання #«Жыццё ў імя Бацькаўшчыны» закранае іншыя бакі характару і дзяейнасці Анатоля Белага. Маю на ўвазе яго чалавечыя якасці, яго адносіны да спадчынаўцаў, і не толькі да аднадумцаў, але і тых, хто ў той час быў, так бы мовіць, «на іншым баку барыкад». І з тымі, і з другімі Анатоль Яўхімавіч знаходзіў агульную мову, бо ніколі не даваў волю неабдуманым дзеянням, неўзважаным эмоцыям. Для Анатоля Яўхімавіча галоўным было дасягненне вынікаў на карысць нацыянальнага Адраджэння, прыхільнікаў якога ён бачыў у кожным з беларусаў. Толькі трэба было знайсці апаведныя падыходы, каб выявіць у чалавеку ўсё лепшае. У гэтым быў талент Белага, пра які так шмат гаворыцца ў новай кнізе, і які пастаянна ўзгадваўся падчас прэзентацыі кнігі «Жыцце ў імя Бацькаўшчыны».

Аўтарамі ўспамінаў стала, па-першае, сям’я Анатоля Яўхімавіча, а таксама сябры «Спадчыны», якім было прадстаўлена слова для асэнсавання асобы Белага. Цёплыя словы пра бацьку прагучалі з вуснаў дачкі Анатоля Яўхімавіча Святланы: «Мяне вельмі кранула тая шчырасць і любоў у адносінах да таты, якая гучыць ва ўспамніах, што змешчаны ў новай кнізе. Калі я чытала гэтыя радкі, перада мной узнікаў жывы чалавек. І ў мне былі вельмі змешанныя пачуцці, я плакала, бо тата паўстаў перада мной як жывы. Яго характар, прынамсі яго частка, адлюставаны ў гэтых успамінах вельмі даклада. Я шчыра ўдзячная сябрам «Спадчыны», усім тым, хто спрычніўся да выдання гэтай кнігі».

Сваімі ўражаннямі ад здейсненай працы дзеліцца адзін з укладальнікаў и рэдактар выдання, паэт Яўген #Гучок: «Падчас працы над кнігай я яшчэ раз упэўніўся ў тым, што Анатоль Белы – незвычайная постаць у нашым нацыянальным руху і што нам яго на сённяшні дзень вельмі і вельмі не хапае, як кажуць, ва ўсё чатыры бакі! Я лічу, што ён – вялікі чалавек і Беларус. У часы гістарычных пераломаў такія, як Белы, станавіліся правадырамі народных вызваленчых рухаў. І добра, што выхад гэтай кнігі – яшчэ адна нагода нагадаць пра гэта».

Думкамі пра змест новай кнігі падзяліўся сябра клуба «Спадчына», доктар гістарычных навук, прафесар Л.М.#Лыч: «Я вельмі ўсцешаны і вітаю выхад такой цікавай кнігі, таму што пра тую асобу, якой яна прысвечана – А.Белага, афіцыйныя ідэалагічныя структуры і праз трыццаць год ні слова не скажуць і ні якім чынам не ўзгадаюць. Таму самае важкае слова пра Анатоля Яўхімавіча павінны сказаць тыя, хто яго ведаў, хто быў поруч з ім у барацьбе за беларускую нацыянальную ідэю. Мне здаецца, што трэба ўвесці ў практыку стварэнне такога роду кніжак. Я усцешаны, што выдаюцца кнігі пра беларускіх нацыянальных дзеячоў мінулых стагоддзяў. Але трэба каб людзі ведалі і сваіх сучаснікаў. Тым больш, што з імі можна сустрэцца і даведацца пра сённяшнія іх справы, задумкі і пра іх погляд у будучыню, пакуль гэта магчыма».

Сваімі думакамі адносна кнігі ўспамінаў пра кіраўніка «Спадчыны» з прысутнымі падзяліліся мастакі А.Зіменка і У.Мелехаў, стараста грэка-каталіцкай царквы Ян Антанюк, вэтэраны культурна-асветнага клуба «Спадчына» Надзея Сармант, Анатоль Валахановіч, Мікола Несцярэўскі, Мікола Лавіцкі, Анатоль Мяльгуй, пісьменнік Васіль Якавенка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка і іншыя спадчынаўцы. Дарэчы, Ганна Вячаславаўна паведаміла, што ў музеі ўжо створаны асабны фонд Анатоля Белага. І хутка з ім змогуць знаёміцца даследчыкі і ўсе цікаўныя.

Узвышаную ноту ў хаду прэзентацыі святочнага паседжання «Спадчыны» ўнесла добра вядомая сябрам клуба спявачка Таццяна #Грыневіч-Матафонава, якая не так даўно вярнулася з канцэртнай паездкі па Злучаных Штатах Амерыкі. Таццяна з неверагодым пачуццём і артыстызмам выканала шэраг знакамітых беларускіх патрыятычных песень, пачынаючы ад песняроўскай «Спадчыны» (на верш Я.Купалы) і «Пагоні» (верш М.Багдановіча) да «Развітання з Радзімай» (на верш С.Сокалава-Воюша). У многіх спадчынаўцаў узвышаны голас і тонкае выкананне Таццяны Грыневіч-Матафонавай выклікалі слёзы і шчырыя воклічы «брава, біс!». Завяршылася паседжанне клуба «Спадчына» яшчэ адной прэзентацыяй. Гэтым разам відэа-фільма, прысвечанага Анатолю Яўхімавічу Беламу #«Ваяр Белы», які, таксама, быў сустрэты з цікаўнасцю і суперажываннем.

Анатоль Мяльгуй

http://novychas.by/kultura/anatolj_bjely_talient_bycj_hra/

http://www.tio.by/novosti/35937

 

 

Просмотров: 764 | Добавил: FMM | Теги: Гучок, Жыццё ў імя Бацькаўшчыны, Леанід Лыч, Спадчына, І паўстала Спадчына, Анатоль Белы, Таццяна Грыневіч-Матафонава | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 46
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz